![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Аскар дус Сантус Эмбуаба Жуніяр | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 верасня 1991[1] (33 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||
Вага | 67 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Аска́р дус Са́нтус Эмбуа́ба Жу́ніяр[2] або Оскар дос Сантас (парт.: Oscar dos Santos Emboaba Júnior, МФА: [osˈkaʁ duˈsɐ̃tus imboˈabɐ ˈʒũnioɾ]; нар. 9 верасня 1991, Амерыкана, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакавалы паўабаронца кітайскага клуба «Шанхай СІПГ» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Аскар пачаў сваю кар’еру ў моладзевым складзе клуба «Уніян Барбарэнсі». Затым у 2004 годзе перайшоў у «Сан-Паўлу». З 2008 года паўабаронца стаў выступаць за асноўны склад каманды і ў тым жа годзе выйграў з клубам чэмпіянат краіны.
17 чэрвеня 2010 года Аскар перайшоў у клуб «Інтэрнасьянал». З 2011 года Аскар стаў іграком стартавага складу клуба, склаўшы дуэт у цэнтры поля з Андрэсам Д'Алесандра. Разам яны дапамаглі сваёй камандзе атрымаць перамогу ў чэмпіянаце штата Рыу-Гранды-ду-Сул.
25 ліпеня 2012 года Аскар падпісаў пяцігадовы кантракт з «Чэлсі». Сума трансферу склала 25 млн фунтаў[3]. У сезоне 2016/17 страціў месца ў аснове «Чэлсі», і ў снежні 2016 года ўзгадніў кантракт з кітайскім клубам «Шанхай СІПГ»[4].
14 верасня 2011 года Аскар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразіліі ў першай гульні за Суперкласіка Амерыкі 2011 года супраць зборнай Аргенціны. Матч скончыўся з лікам 0:0, а Аскар выйшаў на замену Рэнату Абрэу на 63 хвіліне матча.
«Сан-Паўлу»:
«Інтэрнасьянал»:
«Чэлсі»:
«Шанхай СІПГ»:
Бразілія: