Барнаул (руск.: Барнаул) — горад (з 1771) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Алтайскага края. Насельніцтва 649,6 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1730-х гадах. Буйны прамысловы, культурны і адукацыйны цэнтр Сібіры: 9 дзяржаўных ВНУ, 5 тэатраў, музеі, помнікі архітэктуры XVIII—XX стагоддзяў.
Горад размешчаны ў лесастэпавай зоне Заходне-Сібірскай раўніны, на паўночным усходзе Прыобскага плато, у верхнім цячэнні Обі на яе левым беразе, у месцы ўпадзення ракі Барнаулкі ў Об. Адлегласць да Масквы — 3419 км. Бліжэйшы буйны горад — Новасібірск (193 км).
У Барнауле пражывае больш 100 нацыянальнасцей, аднак горад з’яўляецца монанацыянальным, бо 89,4 % насельніцтва складаюць рускія. Наступныя па колькасці нацыянальнасці — немцы (4,8 %), украінцы (2,9 %), армяне (0,4 %), беларусы (0,3 %); усё астатнія — 2,2 %.
Барнау́л // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 58. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.