Баян-Улэгэйскі аймак | |||||
---|---|---|---|---|---|
Баян-Өлгий аймаг/Баян Өлгей аймағы | |||||
|
|||||
Краіна | Манголія | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 13 самонаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Уйгій | ||||
Дата ўтварэння | 1939[1] | ||||
Афіцыйныя мовы | казахская, мангольская | ||||
Насельніцтва | 85 232 | ||||
Шчыльнасць | 1,86 чал./км² чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | казахі, манголы | ||||
Плошча | 45 705 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Сярэдняя вышыня |
1710 м |
||||
Часавы пояс | UTC+7 | ||||
Код ISO 3166-2 | MN-071 | ||||
Тэлефонны код | 0142 | ||||
Код аўтам. нумароў | БӨ_ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баян-Улэгэйскі аймак або Баян-Улугэй, Баян-Улгій (манг.: Баян-Өлгий аймаг, каз.: Баян Өлгей аймағы; каз.: Бай Өлке — багаты край) — аймак Манголіі.
На паўночным усходзе мае адміністрацыйную мяжу з Убсунурскім аймакам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Кабдоскім, на поўначы мяжуе з Расіяй, на захадзе, поўдні і паўднёвым захадзе — з КНР. Агульная тэрыторыя складае 45 704,9 км². Аймак размешчаны сярод гор Мангольскага Алтая на вышыні 1300 метраў над узроўнем мора.
1 % усёй тэрыторыі займаюць лясы. На тэрыторыі аймака больш за 20 малых і вялікіх азёр, каля 400 рэк, ручаёў і крыніц[2].
У межах аймака размешчаны нацыянальны парк Алтай-Таван-Богд.
Клімат рэзка кантынентальны.
На тэрыторыі аймака шмат гістарычных помнікаў са шматлікімі каменнымі статуямі, наскальнымі малюнкамі.
Гэтая зямля стала месцам барацьбы паміж «белымі» і «чырвонымі» падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі.
Аймак населены пераважна казахамі (93 %), астатнія — уранхайцы, тувінцы і халха-манголы[3]. Зыходзячы з прыведзеных у табліцы даных можна ацаніць памеры знешняй міграцыі казахаў у Казахстан — прыблізна 30 тыс. чал. у перыяд 1991—1993 гадоў. У наступныя гады, сутыкнуўшыся з цяжкасцямі адаптацыі і праблемамі эканамічнага плану, пэўная частка рэпатрыянтаў вярнулася ў Манголію.
1963 | 1969 | 1975 | 1979 | 1981 | 1991 | 1993 | 1995 | 1998 | 2000 | 2002 | 2004 | 2005 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
47 800 | 58 100 | 66 600 | 71 400 | 74 500 | 102 817 | 75 043 | 82 259 | 87 341 | 94 094 | 98 066 | 99 112 | 95 758 |
Баян-Улугэй створаны ў 1939 і складаецца з 13 самонаў. Адміністрацыйным цэнтрам аймака з’яўляецца горад Улгій, у якім пражывае 28 448 чалавек (2009).
Хурал прадстаўнікоў грамадзян з’яўляецца органам заканадаўчай улады мясцовага самакіравання. Ён выдае заканадаўчыя акты па бюджэтна-фінансавых пытаннях, навуцы і адукацыі, сацыяльна-эканамічных пытаннях — гэта значыць, па ўсіх пытаннях, якія датычацца развіцця аймака.
Губернатар аймака з’яўляецца прадстаўніком урада і ажыццяўляе выканаўчую ўладу ў рэгіёне.
№ | Самон | Арыгінальная назва |
Насельніцтва (2005)[4] |
Насельніцтва (2008)[7] |
Насельніцтва (2009)[8] |
Насельніцтва адм. центра (2009)[8] |
Плошча (км²)[9] |
Шчыльнасць насельніцтва (/км²) |
Адлегласць да Улгія (км) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Алтай | Алтай | 3 914 | 3 659 | 3 811 | 973 | 3 163,56 | 1,20 | 112 |
2 | Алтанцугц | Алтанцөгц | 3 038 | 3 114 | 3 080 | 826 | 1 786,10 | 1,72 | 43 |
3 | Баянуур | Баяннуур | 5 320 | 5 012 | 5 033 | 1 784 | 2 339,50 | 2,15 | 126 |
4 | Бугат | Бугат | 3 604 | 3 741 | 3 642 | 1 161 | 2 049,10 | 1,78 | 5 |
5 | Булган | Булган | 5 901 | 5 827 | 5 528 | 944 | 4 977,33 | 1,11 | 294 |
6 | Буянт | Буянт | 3 002 | 2 683 | 2 514 | 653 | 1 845,67 | 1,36 | 72 |
7 | Дэлуун | Дэлүүн | 8 183 | 7 078 | 7 133 | 1 642 | 5 594,99 | 1,27 | 158 |
8 | Нагаануур* | Ногооннуур | 6 539 | 6 566 | 6 375 | 2 165 | 5 221,94 | 1,22 | 92 |
9 | Улгій | Өлгий | 24 000 | 28 496 | 28 448 | 28 448 | 100,92 | 281,89 | 0 |
10 | Сагсай | Сагсай | 5 185 | 5 174 | 5 089 | 1 375 | 3 139,99 | 1,62 | 27 |
11 | Толба | Толбо | 4 260 | 4 076 | 4 136 | 1 067 | 2 974,69 | 1,39 | 76 |
12 | Цагаануур* | Цагааннуур | 1 528 | 1 452 | 1 473 | 1 473 | - | - | 69 |
13 | Цэнгэл | Цэнгэл | 8 364 | 8 305 | 8 348 | 2 028 | 6 463,17 | 1,29 | 79 |
14 | Улаанхус | 8 672 | 8 748 | 8 407 | 1 480 | 6 047,93 | 1,39 | 46 |
* Пасёлак гарадскога тыпу — свабодная эканамічная зона Цагаануур размешчаны на тэрыторыі самона Нагаануур, але кіруецца як асобная адміністрацыйная адзінка.
Асноўнай галіной народнай гаспадаркі ў аймаку з’яўляецца жывёлагадоўля. Адгоннай пашавай жывёлагадоўляй займаецца 11 078 пастухоўскіх гаспадарак, на кожную з якіх прыходзіцца ў сярэднім 133 галавы жывёлы (2006, у 2005 — 120, 2004 — 117), што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам сярод усіх аймакаў Манголіі (у сярэднім па краіне 204).
Агульнае пагалоўе (канец 2006) — 1470,3 тыс. галоў жывёлы, у тым ліку:
Штогод на знешнія і ўнутраныя рынкі пастаўляецца звыш 2000 тон мяса, 850—900 тон воўны, 130 тон казінага пуху, 280—300 тыс. штук шкур усіх відаў жывёлы, рэалізацыя якіх забяспечвае ўнутраныя патрэбы аймакаў у таварах народнага спажывання і харчовых прадуктах.
У аймаку выдаецца казахамоўная газета «Жаңа өмір» (Новае жыццё).