Б’ёрк

Б’ёрк
Björk
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Б’ёрк Гудмундсдоцір
Дата нараджэння 21 лістапада 1965(1965-11-21)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна  Ісландыя
Бацька Guðmundur Gunnarsson[d]
Муж Eldon Jónsson[d]
Дзеці Ísadóra Bjarkardóttir Barney[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 1977 — наш час
Пеўчы голас сапрана
Інструменты клавішныя музычныя інструменты[d], флейта, фартэпіяна, арган, арфа, саксафон, клавікорд, кларнет, чэлеста, вакал[3] і Multimonica[d]
Жанры альтэрнатыўны рок, электроніка, інды-поп, трып-хоп, modern classic, IDM, псіхадэлічны рок, фолк, джаз, эксперыментальны рок
Калектывы Kukl
Tappi tikarrass
The Sugarcubes
Лэйблы One Little Indian
Elektra (1993—2004)
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
www.bjork.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Б’ёрк Гудмундсдоцір (Björk Guðmundsdóttir, 21 лістапада 1965 у Рэйк’явіку, Ісландыя), сцэнічнае імя — Björk, Б’ёрк) — ісландская спявачка і кампазітар. Яе музыка — сумесь рок-музыкі, трып-хоп, джазу, поп, альтэрнатыўнае, народнай і класічнай музыкі.

Ранняя кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Музычная кар’ера Б’ёрк пачалася ва ўзросце 11 год, калі яна займалася фартэп’яна ў школе. Яе настаўнік перадаў запіс яе спеваў на радыё. Голас дзяўчынкі зацікавіў гуказапісваючую кампанію Fálkinn, і яе запрасілі на запіс. З дапамогаю прыёмнага бацькі, які граў на гітары, Б’ёрк у 1977 г. запісала свой першы альбом, названы проста Björk. На альбоме былі некалькі дзіцячых песень, а таксама некалькі кавераў папулярных песень, як хіта Beatles «Fool on the Hill» на ісландскай мове. Альбом набыў шалёны поспех у Ісландыі, хоць і застаўся невядомым па-за яе абшарамі.

Б’ёрк пачала захапляцца панк-рокам. У чатырнаццаць гадоў яна сабрала дзявочы панк-гурт пад назвай «Spit and Snot». У 1979 г. яна перайшла ў гурт «Exodus». У 1980 г. ва ўзросце пятнаццаці гадоў Б’ёрк скончыла музычную школу. Праз год разам з басістам з «Exodus» Якабам Магнусанам яна заснавала гурт «Tappi Tíkarrass», з якім выпусціла сінгл «Bitið fast í vitið». Альбом «Miranda» выйшаў у 1983 г.

Разам з некалькімі вядомымі ісландскімі рок- і панк-музыкамі Б’ёрк стварыла готык-гурт KUKL. У песнях KUKL пачынаюць вымалёўвацца тыповы стыль вакальнага выканання Б’ёрк. Калектыў выпусціў два альбомы («The Eye» у 1984 і «Holidays in Europe» у 1986), меў гастролі ў Вялікабрытаніі. Улетку 1986 г. некалькі ўдзельнікаў KUKL сфармавалі новы гурт пад назвай «Pukl», але неўзабаве перайменаваліся ў «Sugarcubes».

Першы сінгл «Sugarcubes», «Ammæli» (Народзіны), стаўся хітом у Вялікабрытаніі. Гурт сабраў вялікую колькасць прыхільнікаў у Вялікабрытаніі і ЗША, гуказапісваючыя кампаніі адна за адной прапаноўвалі свае паслугі.

У 1988 годзе быў запісаны першы альбом — «Life's Too Good». З гэтым альбомам да гурту прыйшла сусветная вядомасць, яшчэ ніколі ісландскі музычны гурт не дасягаў такой папулярнасці.

Унутры калектыву абвастраліся напружанні паміж Б’ёрк і Эйнарам Орнам, і ў 1992 г. «Sugarcubes» распаліся. Б’ёрк пераехала ў Лондан і пачала займацца сольнай кар’ерай. Яна працавала з прадзюсарам Нэлі Гопэрам, які прадзюсіраваў сярод іншых гурт «Massive Attack». У выніку з’явіўся першы сольны хіт Б’ёрк — песню «Human Behaviour» (Чалавечыя паводзіны). Яе дэбютны альбом, «Debut», выйшаў у чэрвені 1993 г. Альбом стаўся «альбомам году» ў часопісе New Musical Express і платынавым альбомам у ЗША.

Пасля поспеху «Debut» Б’ёрк працавала над асобнымі праектамі, у прыватнасці над саўнд-трэкам да фільму «The Young Americans» (1993 г.).

У 1994 г. Б’ёрк пачала працаваць над другім альбомам — «Post». Гэты альбом быў збольшага прысвечаны каханню, хаця змяшчаў і шэрах даволі агрэсіўных песень. Як і ў «Debut», у новым альбоме былі некалькі песень, напісаных Б’ёрк у раннішнія гады. Альбом выйшаў у 1995 г., заняў другое месца ў брытанскім хіт-парадзе, стаўся платынавым у ЗША. У студзені 1997 г. пабачыў свет альбом рэміксаў «Telegram».

Праз год выйшаў мінімалістычны і электронны альбом «Homogenic». Гэты альбом быў шмат у чым наватарскім і эксперыментальным, з этнічнымі і электроннымі элементамі. Вядомасць набыла песня «All Is Full of Love», альбом стаўся залатым у Злучаных Штатах у 2001 г.

У 2001 г. выйшаў альбом «Vespertine», вельмі дарагі і якасны па выкананні. З альбому выйшлі тры сінглы: «Hidden Place», «Pagan Poetry» і «Cocoon». Знятыя на песні выклікаючыя кліпы межавалі з скандальнасцю.

У 2004 г. выйшаў наступны альбом — «Medúlla», больш вакальны і лёгкі.

У жніўні 2004 г. Б’ёрк спявала песню «Oceania» (з альбому «Medúlla») на адкрыцці Летніх Алімпійскіх гульняў у Афінах, Грэцыя. Пасля «Oceania» выйшаў сінгл «Who is it», які заняў 26-е месца ў брытанскім хіт-парадзе, і (ужо ў 2005 г.) «Triumph of a Heart», які заняў 31-е месца. У другой палове 2004 г. быў зняты кліп на «Where is the Line».

У красавіку-маі 2005 г. выйшаў альбом рэміксаў на песню «Army of Me».

Кінакар’ера Б’ёрк пачалася ў 1990-ым годзе ў фільме Juniper Tree, створаным па матывах казак братоў Грым. Невялікую ролю Б’ёрк грала ў фільме Prêt-à-Porter у 1994 годзе.

У 1999 г. Б’ёрк выступіла ў якасці прадзюсара і кампазітара ў фільме «Танцорка ў цемры» «Dancer in the Dark». Стужка — псеўдамюзікл, галоўная гераіня якога — эмігрантка Сэльма, якой патрэбныя грошы, каб аплаціць аперацыю свайму сыну. Рэжысёр стужкі Ларс фон Трыер настойваў, каб Б’ёрк заграла ролю Сэльмы, але яна адмаўлялася. Трыер пагражаў спыніць праект, і спявачцы прыйшлося саступіць і згадзіцца заграць у фільме, каб напісаная ёю музыка не была змарнаваная. У 2000 годзе фільм быў паказаны ў праграме Канскага кінафестывалю. Б’ёрк атрымала ўзнагароду ў катэгорыі «лепшая актрыса». Пасля гэтай ролі Б’ёрк была настолькі стомленая фізічна і эмацыйна, што, быццам бы, зараклася здымацца ў кіно. Музычныя творы, выкарыстаныя ў фільме, склалі асобны альбом з назваю «Selmasongs».

  • Tappi Tíkarras:
    • Bítiđ Fast Í Vítiđ, 1982,
    • Miranda, 1983,
  • KUKL:
    • Söngull, 1983,
    • The Eye, 1984,
    • KUKL &Aacute Paris 14.9.84, 1984,
    • Holidays In Europe (The Naughty Nought), 1986,
  • The Sugarcubes:
    • Life’s Too Good, 1988,
    • Here Today, Tomorrow, Next Week!, 1989,
    • Stick Around For Joy, 1992,
    • It’s-It, 1992 — рэміксы твораў з папярэдніх альбомаў,
    • The Great Crossover Potential, 1998 — Best Of,
  • Сольныя альбомы:
    • Björk, 1977,
    • Gling-Gló,1990,
    • Debut, 1993,
    • Post, 1995,
    • Telegram, 1996 — рэміксы твораў з папярэдняга альбому,
    • Homogenic, 1997,
      • Hunter. 4,12.
      • Joga. 5,04.
      • Unravel. 3,21.
      • Bachelorette. 5,12.
      • All Neon Like. 5,53.
      • 5 Years. 4,29.
      • Immature. 3,06.
      • Alarm Call. 4,19.
      • Pluto. 3,19.
      • All Is Full Of Love. 4,32.
    • Selmasongs, 2000 — саўнд-трэк да фільму «Dancer in the Dark»,
    • Vespertine, 2001,
    • Greatest Hits, 2002,
    • Family Tree, 2002 — бокс, CD + 5 MiniCD,
    • Live Box, 2003 — бокс, 4CD + DVD,
    • Medúlla, 2004
    • Volta, 2007
    • Biophilia, 2011
    • Vulnicura, 2015
    • Utopia, 2017
    • Fossora, 2022
  • Сінглы (Debut):
    • Human Behaviour, 1993,
    • Venus As A Boy, 1993,
    • Play Dead, 1993,
    • Big Time Sensuality, 1993,
    • Violently Happy, 1994,
    • The Best Mixes From The Album-Debut For All The People Who Don’t Buy White-Labels, 1994,
  • Сінглы (Post):
    • Army Of Me, 1995,
    • Isobel, 1995,
    • It’s Oh So Quiet, 1995,
    • Hyperballad, 1996,
    • Possibly Maybe, 1996,
    • I Miss You, 1997,
  • Сінглы (Homogenic):
    • Jóga, 1997,
    • Bachelorette, 1997,
    • Hunter, 1998,
    • Alarm Call, 1998,
    • All Is Full of Love, 1999,
  • Сінглы (Vespertine):
    • Hidden Place, 2001,
    • Pagan Poetry, 2001,
    • Cocoon, 2002,
  • Сінглы (Greatest Hits):
    • It’s In Our Hands, 2002,
  • Сінглы (Medulla):
    • Oceania, 2004
    • Who is it?, 2004
    • Triumph of heart, 2004
  • Сольныя кліпы і DVD:
    • The Juniper Tree VHS i DVD, 1990,
    • Vessel VHS, 1994 — Live at the Royalty Theatre, London,
    • Live at Shepherd’s Bush VHS, 1998 — Live at Shepherd’s Bush Empire, London,
    • Volumen VHS i DVD, 1998,
    • Dancer in the Dark VHS і DVD, 2001,
    • Live in Cambridge DVD, 2001,
    • MTV Unplugged / Live’N’Loud DVD, 2001,
    • Live at Royal Opera House DVD, 2002,
    • Volumen Plus 1998—2002 DVD, 2002,
    • Greatest Hits — Volumen 1993—2003 DVD, 2002,
    • Live at Shepherd’s Bush DVD, 2003 — Live at Shepherd’s Bush Empire, London,
    • Vessel DVD, 2003 — Live at the Royalty Theatre, London,
    • Inside Björk DVD, 2003.

Зноскі

  1. Bjork // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Björk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119525054 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.