Гары Турк | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Lothar Rudolf Thürk |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 2005[2][3] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, сцэнарыст, журналіст, драматург |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
harrythuerk.de | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Га́ры Турк (ням.: Harry Thürk; 8 сакавіка 1927, Цюльц, Верхняя Сілезія, Германія ― 24 лістапада 2005, Веймар) — нямецкі (у тым ліку, ГДР) журналіст і пісьменнік. Кіраўнік Саюзу пісьменнікаў Цюрынгіі (1971—1983), член ПЭН-цэнтру ГДР (потым Нямецкага (ост); 1972―1995). Аўтар 13 ваенна-дакументальных кніг, пераважна прысвечаных Далёкаму Усходу ў перыяд 1934―1980, 19 гістарычных раманаў, 10 крымінальных раманаў, 11 кінасцэнароў. Кнігі выдаваліся па-нямецку, агульным тыражом каля 3 млн., перакладаліся на 14 моў, агульным тыражом каля 7―9 млн. Лаўрэат ганаровых прэмій, двойчы лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР.
У 1944 мабілізаваны ў нямецкае войска, служыў у парашутна-танкавым корпусе «Герман Герынг», ваяваў ва Усходняй Прусіі. Узнагароджаны Жалезным крыжам. У В’етнаме трапіў пад хімічную атаку «аранжавым туманам» («Эйджэнт орандж»), з таго часу мусіў карыстацца дыхальным апаратам.
З кастрычніка 1945 жыў у Веймары, удзельнічаў у антыфашысцкім моладзевым руху, займаўся журналістыкай (з 1948). З пач. 1950-х працаваў на Далёкім Усходзе, ваенны карэспандэнт у Паўднёва-Усходняй Азіі (1964—1980) першы ваенны карэспандэнт з ГДР на карэйскай (1953)і в’етнамскай войнах.