Джорджэ Энеску | |
---|---|
George Enescu | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 1955[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Румынія |
Жонка | Marie Cantacuzène[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Gabriel Fauré[d], Robert Fuchs[d], Joseph Hellmesberger[d], Жуль Маснэ, André Gedalge[d] і Martin Pierre Marsick[d] |
Прафесіі | кампазітар, скрыпач, піяніст, дырыжор, музычны педагог, выкладчык універсітэта, музыказнавец |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | акадэмічная музыка |
Выхаванцы | Marius Constant[d], Іегудзі Менухін, Christian Ferras[d], Ivry Gitlis[d], Arthur Grumiaux[d], Serge Blanc[d], Ștefan Gheorghiu[d], Sidney Harth[d][5], Arthur Leblanc[d] і Ida Haendel[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джорджэ Энеску[6] (рум.: George Enescu; 19 жніўня 1881, сяло Лівені, герцагства Букавіна, Аўстра-Венгрыя; цяпер сяло Джорджэ Энеску, Баташаны, Румынія — 4 мая 1955, Парыж) — румынскі выканавец, дырыжор, кампазітар, скрыпач і педагог, нацыянальны класік, адзін з найбуйнейшых музыкантаў першай паловы XX стагоддзя.
Пачаў складаць музыку з пяцігадовага ўзросту. Сямігадовым быў адпраўлены вучыцца ў Венскую кансерваторыю, скончыў яе з сярэбраным медалём. Выступаў у Вене з канцэртамі. У 1895 прыехаў у Парыж, вучыўся ў Жуля Маснэ, Мартэна Марсіка і Габрыэля Фарэ на адным курсе з Гі Рапарцам. У 1923 дэбютаваў у Нью-Ёрку як дырыжор. У 1920-1930-х жыў у Бухарэсце і Парыжы, пасля 1946 — у Парыжы, але актыўна канцэртаваў як скрыпач і дырыжор у Еўропе і ЗША, выступаў у Маскве (1946, ён бываў тут і раней — у 1909 і 1919). Гуляў разам з Б. Бартакам, Э. Ізаі, К. Хаскіл, П. Казальсам, Д. Ойстрахам, Г. Наваіш і іншымі буйнымі выканаўцамі. Вучнямі Энеску былі такія выдатныя скрыпачы, як Егудзі Мянухін, Арцюр Грум'ё, Жынет Невё, Крысціян Фера, Леон Суружон і інш.