Джэймс Браўн (акцёр)

Джэймс Браўн
англ.: James Brown
Імя пры нараджэнні Джэймс Э. Браўн
Дата нараджэння 22 сакавіка 1920(1920-03-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1992(1992-04-11)[1][4] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  ЗША
Жонка Бэці Браўн
Дзеці Кэрал, Вэндзі, Барбара
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, тэлеакцёр, спявак
Кар’ера 19411988
IMDb ID 0113769
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Э. Браўн (англ.: James E. Brown; нар. 22 сакавіка 1920, Дэздэмона[it], Тэхас, ЗША — пам. 11 красавіка 1992, Вудленд-Хілз[en], Лос-Анджэлес, акруга Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр і спявак, найбольш вядомы дзякуючы ролі лейтэнанта Рыплі «Рына» Мастэрса ў амерыканскім тэлесерыяле «Прыгоды Рын Цін Ціна»[en][5][6].

Джэймс Браўн і Дораці Мак-Гуайр[en] у фільме «Неабмежаванае ўзнагароджанне» (1994)
Кадр з тэлесерыялу «Прыгоды Рын Цін Ціна» (злева направа): Лі Акэр[en] (у ролі капрала Расты), пёс Рын Цін Цін, Джэймс Браўн (у ролі лейтэнанта «Рыпа» Мастэрса) і Рэнд Брукс[en] (у ролі капрала Рэндзі Буна).

Джэймс Браўн нарадзіўся ў горадзе Дэздэмона, штат Тэхас, у сям’і Флойда Эстлі Браўна, столяра, і Кордзі Мэй (народжаная Боўэн) Браўн. Ён вучыўся у школе ў горадзе Вако[en], і школе горада Кервіль[en], штат Тэхас, дзе гуляў у тэніс, спяваў у мясцовам гурце. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён паступіў у баптысцкі Бэйларскі ўніверсітэт[en] у горадзе Вако.

Некаторы час Браўн займаўся тэнісам, а ў 1941 годзе пачаў акцёрскую кар’еру, за час якой выканаў ролі ў больш за 40 фільмах і тэлесерыялах[7].

Джэймс Браўн памёр 11 красавіка 1992 года, ва ўзросце 72 гадоў, ад раку лёгкага ў горадзе Вудленд-Хілз, штат Каліфорнія

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Браўн быў жанаты з Бэці Браўн, з якой у яго было тры дачкі: Кэрал, Вэндзі і Барбара[7].

Выбарачная фільмаграфія

[правіць | правіць зыходнік]
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1988 с Яна напісала забойства[en] Murder, She Wrote доктар Чэрч
19791988 с Далас[en] Dallas Дэтэктыў Гары Мак-Суін
1979
ф Абмен[en] The Swap лейтэнант Бенсан
1978
тф Верабей Sparrow Сэм
1975 с Узбярэжжа Барбары[en] Barbary Coast містар Страўд
1975
ф Адыёс Аміга[en] Adiós Amigo шэрыф
1965
ф Чорныя шпоры[en] Black Spurs шэрыф
1962 с Шэнан[en] Shannon айцец Гары Трыл
1961
ф Гісторыя паліцэйскага пса[en] Police Dog Story Норман «Норм» Эдвардс
19541959 с Прыгоды Рын Цін Ціна[en] The Adventures of Rin Tin Tin лейтэнант Рыплі «Рын» Мастэрс
1953
ф Гром над раўнінамі[en] Thunder Over the Plains Конрад
1952 с Адзінокі рэйнджар[en] The Lone Ranger намеснік Сэндзі Кліфард
1950
ф Мантана Montana Тэкс Койн
1947
ф Казачны тэхасец[en] The Fabulous Texan Шэп Клейтан
1944
кар Неабмежаванае ўзнагароджанне[en] Reward Unlimited Пол
1944
ф Ісці сваім шляхам Going My Way Тэд Хейнс малодшы
1943
ф Ваенна-паветраныя сілы[en] Air Force лейтэнант Томас «Тэкс» Рэдэр
1943
ф Добрыя хлопцы[en] The Good Fellows Том Дрэйтан
1942
ф Востраў Уэйк[en] Wake Island паранены старшы лейтэнант марской пяхоты (няма ў тытрах)
1941
ф Паездка, Кэлі, паездка[en] Ride, Kelly, Ride медык (няма ў тытрах)

Зноскі

  1. а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 красавіка 2019.
  2. Шведская база дадзеных фільмаўSvenska Filminstitutet. Праверана 9 красавіка 2019.
  3. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001. Праверана 9 красавіка 2019.
  4. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 9 красавіка 2019.
  5. Desdemona, Texas: A Boom Town Ghost Town. Texasescapes.com. Праверана 24.11.2020. (англ.)
  6. The Adventures of Rin Tin Tin. IMDB. Праверана 24.11.2020. (англ.)
  7. а б "James Brown Is Dead; Rin-Tin-Tin Actor". nytimes.com. 14 красавіка 1992. Праверана 24.11.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка) (англ.)