Джэймс Джордж Фрэзер | |
---|---|
James George Frazer | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1854[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1941[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Daniel Frazer[d][4] |
Жонка | Lilly Frazer[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, пісьменнік, гісторык, міфограф, класіцыст, багаслоў, фалькларыст, этнолаг, этнограф |
Навуковая сфера | антрапалогія, культуралогія, фальклор, гісторыя рэлігіі |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | William Robertson Smith[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Джордж Фрэзер (Фрэйзер) (Sir James George Frazer; 1 студзеня 1854, Глазга, Шатландыя - 7 мая 1941, Кембрыдж) — брытанскі антраполаг, культуролаг, фалькларыст і гісторык рэлігіі, прадстаўнік класічнай англійскай сацыяльнай антрапалогіі, які ўнёс вялікі ўклад у вывучэнне татэмізма, магіі і трансфармацыі рэлігійных вераванняў на працягу гісторыі чалавецтва. Аўтар 12-томнай працы «Залатая галіна» («The Golden Bough»).
Атрымаў адукацыю юрыста, але ніколі не займаўся юрыдычнай практыкай. На выбар кірунку яго навуковых даследаванняў аказала кніга Э. Б. Тайлара «Першабытная культура», пасля азнаямлення з якой Дж. Фрэзер вырашыў стаць антраполагам і паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Вучыўся таксама ва ўніверсітэце Глазга (Шатландыя).
У сваіх даследаванняў выкарыстоўваў параўнальны метад пры аналізе звычаяў і паўсядзённай жыццядзейнасці «прымітыўных народаў». Выкладаў сацыяльную антрапалогію ва ўніверсітэце Ліверпуля.
Меў шмат вышэйшых акадэмічных узнагарод, а ў 1914 атрымаў рыцарскую годнасць.
На працягу многіх гадоў Дж. Фрэзер займаўся даследаваннямі з'яў татэмізму і табу. Прытрымліваўся канцэпцыі т.зв. «псіхічнага адзінства», паводле якой універсальнае падабенства праяў чалавечага розуму з'яўляецца важнейшым фактарам эвалюцыі чалавецтва. Ва ўспрыманні Дж. Фрэзера антрапалогія — гэта «навука аб чалавечых пачатках». Найбольш вядомая праца Дж. Фрэзера «Залатая галіна», у якой сістэматызаваны фактычны матэрыял пра першабытнкю магію, міфалогіі, татэмізм, анімізм, табу, рэлігійныя вераванні, фальклор і звычаі розных народаў. Яна была ўпершыню апублікавана ў 1890, а пазней была перакладзена на мноства моў свету. Сярод іншых значных прац — «Татэмізм і экзагамія» (1910), «Фальклор у Старым Запавеце» (1918), «Галава Гаргоны» (1918).