Добры Хрыстаў | |
---|---|
балг.: Добри Иванов Христов | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 снежня 1875[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1941[2] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | Асманская імперыя, Балгарыя |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі |
кампазітар, харавы дырыжор |
Жанры | класічная музыка, народная музыка, царкоўная музыка |
Супрацоўніцтва | Антанін Дворжак |
![]() |
Добры Хры́стаў (балг.: Добри Иванов Христов; 14 снежня 1875, Варна — 23 студзеня 1941, Сафія) — балгарскі кампазітар, фалькларыст, харавы дырыжор, педагог. Адзін з заснавальнікаў балгарскай кампазітарскай школы. Член Балгарскай АН (1929).
Вучыўся ў 1900—1903 гадах Пражскай кансерваторыі (клас А. Дворжака). З 1894 года кіраўнік арганізаванага ім харавога таварыства «Гусла», выкладаў у Варне. З 1907 годзе ў Сафіі, выкладчык і дырэктар музычнага вучылішча, у 1922—1933 гадах прафесар Дзяржаўнай музычнай акадэміі. З 1935 года узначальваў хор храма Аляксандра Неўскага.
Сярод твораў: сімфанічныя п'есы «Балканскія сюіты» (1903, 1916), уверцюра «Івайла» (1906), апрацоўкі балгарскіх народных мелодый, хары, песні і інш. Даследаваў фальклор балгарскага і інш. народаў Балканскага паўвострава. Аўтар навуковых прац, падручнікаў і інш.