Жэрар дэ Нерваль | |
---|---|
Gérard de Nerval | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Жэрар Лабрюні |
Псеўданімы | Gérard de Nerval |
Дата нараджэння | 22 мая 1808[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1855[3][1][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Étienne Labrunie[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, раманіст, навэліст |
Кірунак |
рамантызм класіцызм сімвалізм |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Жэрар дэ Нерваль (фр.: Gérard de Nerval; сапр. — Жэрар Лабруні (фр.: Gérard Labrunie); 22 мая 1808, Парыж — 26 студзеня 1855, тамсама) — французскі паэт-рамантык.
Жэрар Лабруні нарадзіўся ў сям’і хірурга напалеонаўскай арміі. Калі будучаму пісьменніку было два гады, яго маці памерла ў Сілезіі, дзе знаходзілася тады разам з мужам-ваенным. Хлопчыка выхоўваў дзядзька з боку маці, Антуан Бушэ, але калі ў 1814 вярнуўся з вайны бацька Жэрара, хлопчыка адправілі да яго ў Парыж.
У 1841 ў паэта здарыўся першы нервовы прыпадак. Апошнія гады яго жыцця былі азмрочаныя нястачай і псіхічнай хваробай, ён скончыў жыццё самагубствам, павесіўшыся ў адным з парыжскіх завулкаў. Пахаваны на могілках Пэр-Лашэз.
Знакамітым Жэрар дэ Нерваль зрабіўся пасля таго, як пераклаў «Фаўста» Гётэ ў 1828 годзе. Гэты пераклад быў ухвалены І. Гётэ і пасля паўплываў на Г. Берліёза, стваральніка сімфоніі «Пракляцце Фаўста» (La Damnation de Faust). Таксама перакладаў вершы Г. Гайнэ, Шылера, Клопштака, Бюргера. Напісаў некалькі зборнікаў гістарычна-літаратурных артыкулаў, у т.л. «Эцюды пра нямецкіх паэтаў» (Études sur les poètes allemands, 1830).
Паэзію Ж. дэ Нерваля можна ахарактарызаваць як рамантычны дэізм, духоўны свет цікавіць паэта значна больш за свет матэрыяльны. Спачатку ён вітаў Чэрвеньскую рэвалюцыю, але яго напалохаў грамадскі рух, які пашырыўся пасля, і ён расчараваўся ў рэвалюцыі. З надыходам рэакцыі трапіў пад уплыў «галантнай», ці «залатой» багемы Тэафіля Гацье, лозунгам якой было «мастацтва дзеля мастацтва». У канцы 1830-х прыйшоў да думкі пра поўную бясплённасць сацыяльна-палітычнай барацьбы (драма «Léo Burckart», 1839). У многім Жэрар дэ Нерваль — папярэднік французскіх сімвалістаў, яго творчасць высока цанілі таксама сюррэалісты.
Пакінуў некалькі зборнікаў вершаў: «Нямецкія вершы» (Poésies allemandes, 1830), «Галантная багема» (La bohême galante, 1855), шэраг гістарычных драмаў і оперных лібрэта: «Пракляцце Фаўста» (La damnation de Faust, 1846), некалькі аповесцяў: зборнік «Дочкі агню» (Les filles de feu, 1854). Эратызм, фантастыка і культ мастацтва дзеля мастацтва былі для Ж. дэ Нерваля, на якога моцна паўплываў нямецкі рамантызм, формай вызвалення ад зямной рэчаіснасці.
Падарожжы па Усходзе і Германіі апісаныя ў кнігах «Сцэны ўсходняга жыцця» (Scènes de la vie orientale, 1848), «Падарожжа на Усход» (Voyage en Orient, 1851), «Ларэлея» (Loreley, 1852).