Заха Хадзід | |
---|---|
Zaha Hadid DBE | |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1950[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 2016[5][6][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | Mohammed Ali Haded[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Лондан, Берлін, Інсбрук, Капенгаген, Сарагоса, Рым, Баку |
Архітэктурны стыль | постмадэрнізм |
Найважнейшыя пабудовы | Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя, Цэнтр водных відаў спорту, Гандлёвы комплекс "Galaxy SOHO" |
Узнагароды |
прэмія Стырлінга[d] (2010) Імператарская прэмія (2009) Каралеўскі залаты медаль[d] (2016) прэмія Стырлінга[d] (2011) прэмія Джэйн Дру[d] (2012) прэмія Еўрапейскага саюза ў галіне сучаснай архітэктуры[d] (2003) Forbes list of The World's 100 Most Powerful Women[d] (2008) RIBA Charles Jencks Award[d] (2006) |
zaha-hadid.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заха Хадзід (араб. زها حديد, англ.: Zaha Mohammad Hadid; 31 кастрычніка 1950, Багдад, Ірак — 31 сакавіка 2016) — брытанскі архітэктар і дызайнер арабскага паходжання, прадстаўніца дэканструктывізму. У 2004 годзе стала першай жанчынай-архітэктарам, якая атрымала Прытцкераўскую прэмію. Дама-Камандор ордэну Брытанскай імперыі.
Заха Хадзід нарадзілася ў 1950 годзе ў Багдадзе, Ірак. З 1972 па 1977 гг. вучылася ў Архітэктурнай асацыяцыі ў Лондане. Пачала кар’еру у бюро ОМА вядомага галандскага архітэктара і тэарэтыка дэканструктывізму Рэма Колхаса. у 1980 годзе Заха Хадзід заснавала уласную архітэктурную фірму Zaha Hadid Architects.
На працягу 1980-х выкладае ў асацыяцыі Архітэктуры і іншых прэстыжных установах. Кіруе кафедрай Кэндзо Тангэ ў Вышэйшай Школе Дызайну пры Гарвардскім універсітэце, кафедрай Салівэна ў Школе Архітэктуры пры Ілінойскім універсітэце ў Чыкага. Выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Выяўленчых Мастацтваў Гамбурга (HFBK Hamburg), Кнолтанаўскай Школе Архітэктуры ва Універсітэце штата Агая, у Калумбійскім універсітэце і ў Ельскай Школе Архітэктуры. З 2000-х гадоў выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Прыкладных Мастацтваў (горад Вена), на майстар-класах «Vertical-Studio».
З’яўляецца ганаровым членам Амерыканскай Акадэміі Мастацтваў і Архітэктуры, членам Амерыканскага Інстытута Архітэктуры. Была членам апякунскага савету Фонду Архітэктуры (Вялікабрытанія). На дадзены момант з’яўляецца прафесарам Венскага Універсітэту Прыкладных Мастацтваў (Аўстрыя).[9]
У фірме Zaha Hadid Architects працуе больш за 350 чалавек. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лондане.
У 2010 годзе Хадзід атрымала прапанову спраектаваць новы будынак Цэнтральнага Банку Ірака. Пагадненне было урачыста падпісана 2 студзеня 2012 года ў Лондане.[10] Гэта будзе першы праект Хадзід у яе роднай краіне.[11] У 2008 годзе праект Хадзід быў названы лепшым для філіялу музея Гугенхайма ў Вільнюсе.