Асабістая інфармацыя | |||
---|---|---|---|
Поўнае імя | Зінаіда Уладзіміраўна Стагурская | ||
Грамадзянства | |||
Дата нараджэння | 9 лютага 1971 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 25 чэрвеня 2009 (38 гадоў) | ||
Месца смерці | |||
Інфармацыя пра гоншчыка | |||
Спецыялізацыя | шаша | ||
Аматарскія каманды | |||
|
|||
Прафесійныя каманды | |||
|
|||
Галоўныя перамогі | |||
Чэмпіянат свету (2000) La Grande Boucle féminine («Вялікая пятля») (2002) |
|||
Зінаіда Уладзіміраўна Стагу́рская (9 лютага 1971, Княжыца — 25 чэрвеня 2009) — беларуская велагоншчыца.
У 1992 годзе — чэмпіёнка СНД. Прымала ўдзел у трох Алімпіядах (1992, 1996, 2004). У 2000 годзе выйграла групавую гонку на чэмпіянаце свету ў Францыі.
У 2001 годзе была першай на шматдзённай гонцы ў агульным заліку на «Джыро д’Італія», аднак пасля была дыскваліфікавана на 10 месяцаў за спажыванне БАДу.
Праз год у 2002 годзе атрымала другое месца на «Джыро», а потым першае месца ў «Вялікай пятлі» (жаночы аналаг «Тур дэ Франс»).
Шматразовая пераможца этапаў Кубку Свету.
У 2006 годзе дыскваліфікавана на 2 гады за спажыванне забароненых прэпаратаў.
Загінула пад час трэніроўкі ў 13.45 на 93-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель. Яна патрапіла пад колы аўтамабіля «Хонда ЦР-В», які выехаў на сустрэчную паласу. Стагурская загінула на месцы.[1]