Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР | |
---|---|
руск.: Комитет Государственной Безопасности | |
Краіна | |
Створана | 12 сакавіка 1954 |
Распушчана (ператворана) | 3 снежня 1991 |
Юрысдыкцыя | СССР |
Штаб-кватэра | |
Сярэдняя колькасць |
|
Папярэднік | Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР[d] |
Пераемнік | Inter-republican Security Service of the USSR[d], Central Intelligence Service of the USSR[d], State Border Protection Committee of USSR[d], KGB of RSFSR[d], Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР, Служба бяспекі Украіны, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Камітэт нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан |
Кіраўніцтва | |
Кіраўнік | Іван Аляксандравіч Сяроў, Уладзімір Яфімавіч Сямічастны, Юрый Уладзіміравіч Андропаў, Віталь Васільевіч Федарчук, Аляксандр Мікалаевіч Шалепін, Віктар Міхайлавіч Чэбрыкаў, Уладзімір Аляксандравіч Кручкоў, Вадзім Віктаравіч Бакацін і Chairman of the KGB[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР) — дзяржаўны орган, які выконваў задачы абароны канстытуцыйнага парадку СССР.
Назва арганізацыі з цягам часу неаднаразова мянялася. 20 снежня 1917 года бальшавіцкі ўрад Расіі ўтварыў Усерасійскую надзвычайную камісію (УНК — па-рас. ВЧК). Першы старшыня — Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрынятая назва супрацоўнікаў — чэкісты.
6 лютага 1922 года Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) прыняў пастанову аб скасаванні УНК і ўтварэнні Дзяржаўнай палітычнай управы (ДПУ) РСФСР. 2 лістапада 1923 года прэзідыум ЦВК СССР стварыў Аб’яднаную ДПУ пры ўрадзе СССР.
10 ліпеня 1934 года пастановай ЦВК СССР быў створаны Народны камісарыят унутраных спраў СССР, у склад якога ўвайшло АДПУ СССР, ператворанае ў Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (ГУДБ) НКУС СССР.
1 сакавіка 1941 года НКУС СССР быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС СССР і Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі (НКДБ) СССР. У ліпені 1941 года НКДБ СССР і НКУС СССР ізноў былі злітыя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 года быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР.
15 сакавіка 1946 года НКДБ ператварылі ў Міністэрства (МДБ). 7 сакавіка 1953 года МДБ было аб’яднана з Міністэрствам ўнутраных спраў (МУС) СССР.
13 сакавіка 1954 года з МУС СССР выдзелены органы дзяржаўнай бяспекі і створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР (з 1978 года — КДБ СССР).
22 кастрычніка 1991 года шляхам падзелу КДБ СССР была створана Міжрэспубліканская служба бяспекі (МСБ) асноўнай функцыяй якой з’яўлялася каардынацыя работы рэспубліканскіх службаў бяспекі і правядзення ўзгодненай з імі контрвыведніцкай дзейнасці.
Устанаўлівалася, што МСБ з’яўляецца асноўным правапераемнікам КДБ СССР на матэрыяльна-тэхнічную базу і маёмасць. З паўнамоцтваў КДБ у падпарадкаванні МСБ заставаліся: контрвыведка (у тым ліку і ваенная), аператыўна-вышуковая праца, выраб апертэхнікі, інфармацыйна-аналітычная праца, падрыхтоўка кадраў. Аднак, большая частка паўнамоцтваў КДБ СССР адышла да службаў бяспекі саюзных рэспублік, МСБ паступова заставалася толькі каардынатарам дзейнасці рэспубліканскіх спецслужбаў[1].
19 снежня 1991 года Міжрэспубліканская служба бяспекі была скасавана.