Леў Якаўлевіч Рохлін

Леў Якаўлевіч Рохлін
Сцяг Дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі II склікання
16 студзеня 1996 — 2 ліпеня 1998
Пераемнік генерал-маёр Сідзякін

Нараджэнне 6 чэрвеня 1947(1947-06-06)
Смерць 3 ліпеня 1998(1998-07-03) (51 год)
Месца пахавання
Бацька Якаў Львовіч Рохлін
Маці Ксенія Іванаўна Рохліна (народжаная Ганчарова)
Жонка Тамара Паўлаўна Рохліна
Дзеці дачка і сын
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць ваенная служба[d][1] і палітыка[1]
Ваенная служба
Прыналежнасць Расія і СССР
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» I ступені юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені Ордэн Чырвонага Сцяга (Афганістан) нагрудны знак «Воіну-інтэрнацыяналісту» медаль «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Якаўлевіч Рохлін (6 чэрвеня 1947, Аральск — 3 ліпеня 1998, Нара-Фамінскі раён, Маскоўская вобласць) — расійскі палітычны і ваенны дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ 2-га склікання, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па абароне (1996—1997), генерал-лейтэнант.

У 1970 годзе скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча, як і ўсе наступныя навучальныя ўстановы, з адзнакай. Затым служыў у групе савецкіх войскаў у Германіі, горад Вурцэн. Паступіў у Акадэмію імя Фрунзэ, пасля яе заканчэння служыў у Запаляр’і, а таксама ў Ленінградскай, Туркестанскай, Закаўказскай ваенных акругах.

У 1982—1984 гадах праходзіў службу ў Афганістане, двойчы быў паранены (апошні раз — у кастрычніку 1984 года, пасля чаго быў эвакуіраваны ў Ташкент). Быў камандзірам 860-га мотастралковага палка. У красавіку 1983 года Рохлін быў зняты з пасады за няўдалую, па меркаванні камандавання, ваенную аперацыю, і прызначаны намеснікам камандзіра. Менш чым праз год Рохлін быў адноўлены на пасадзе. Затым камандаваў палком, дывізіяй.

З адзнакай скончыў Акадэмію Генеральнага штаба ў 1993 годзе. З чэрвеня 1993 года быў камандзірам Валгаградскага 8-га Гвардзейскага ваеннага корпуса і начальнікам Валгаградскага гарнізона.

З 1 снежня 1994 года па люты 1995 года ўзначальваў Паўночную групоўку федэральных войскаў у Чачні. Пад яго кіраўніцтвам здзяйсняўся захоп шэрагу раёнаў Грознага, у тым ліку прэзідэнцкага палаца.

3 верасня 1995 года на II з’ездзе руху «Наш дом — Расія» Леў Рохлін заняў трэцяе месца ў спісе НДР. У снежні 1995 года Леў Рохлін быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы РФ 2-га склікання па федэральным спісе выбарчага руху «Наш дом — Расія». У студзені 1996 года Леў Рохлін уступіў у члены фракцыі «Наш дом — Расія». Быў абраны старшынёй камітэта Дзяржаўнай Думы па абароне.

З верасня 1997 года ўзначальваў створаны ім палітычны «Рух у падтрымку арміі, абароннай прамысловасці і ваеннай навукі». 9 верасня 1997 года выйшаў з руху «Наш дом — Расія», у канцы верасня — са складу фракцыі «НДР», пакінуў пост старшыні Камітэта па абароне.

У ноч з 2 на 3 ліпеня 1998 года быў знойдзены забітым на ўласным лецішчы ў вёсцы Клокава Нара-Фамінскага раёна Маскоўскай вобласці. Генпракуратура абвінаваціла яго жонку Тамару Паўлаўну Рохліну, якая першапачаткова прызналася ў зробленым. Пазней яна змяніла свае сведчанні, заявіўшы, што абгаварыла сябе пад ціскам і з страху за сваю сям’ю. Нарэшце была апраўдана. Існуе версія забойства генерала Рохліна па загаду расійскіх уладаў, за тое, шта ён нібыта рыхтаваў выступленне расійскіх сілавікоў супраць дзеючай улады.

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.