Луба (Baluba) | |
![]() | |
Фота пач. XX ст.
| |
Агульная колькасць | 3723000 (2017 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() |
Мова | мовы луба |
Рэлігія | хрысціянства, анімізм |
Блізкія этнічныя групы | лунда, лулуа |
Луба́ (саманазва: Baluba) — народ на поўдні Цэнтральнай Афрыкі. Жывуць пераважна ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Падзяляюцца на асноўную (луба-катанга), усходнюю і паўночную плыні. Часам да луба адносяць лулуа.
Агульная колькасць (2017 г.) — каля 3 723 000 чалавек[1][2][3].
Лічыцца, што луба — нашчадкі банту, якія пасяліліся вакол возера Упемба ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя н. э. Яны стварылі развітую культуру рыбаловаў і земляробцаў, узводзілі ірыгацыйныя збудаванні, апрацоўвалі жалеза і выраблялі кераміку.
У XVI - XIX стст. існавала манархічная дзяржава Луба, якая вяла актыўную экспансіянісцкую палітыку ў Цэнтральнай Афрыцы. У другой палове XIX ст. яна была саслаблена нападамі мусульман, што прыходзілі з узброенымі караванамі з узбярэжжа Індыйскага акіяна. У 1891 г. землі луба былі ўключаны ў склад бельгійскіх калоній. Мясцовае насельніцтва было прымушана працаваць на здабычы медзі. У 1895, 1905 - 1917 гг. луба арганізоўвалі паўстанні супраць каланізатараў.
Пасля ліквідацыі каланіяльнага рэжыма ў 1960 г. палітыкі-луба падзяліліся паміж прыхільнікамі незалежнасці Катангі і цэнтральнага ўрада, што прывяло да фактычнай грамадзянскай вайны.