Лянтварыс

Горад
Лянтварыс
літ.: Lentvaris
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Палац Тышкевічаў XIX ст., від з паўднёвага берага Лентварскага возера
Касцёл Звеставання Дзеве Марыі (1910–1926)Палац падчас рэстаўрацыі, сакавік 2022 года
Вуліца БажнічэсЧыгуначная станцыя
Парк каля возера БявардзісДом культуры
Зверху-ўніз, злева-направа: Лентварскае возера, Касцёл Звеставання Дзеве Марыі, Палац Тышкевічаў, вуліца Бажнічэс, чыгуначны вакзал Лентварыса, парк каля возера Бявардзіс, дом Культуры
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Ляндварова
Горад з
Плошча
  • 7,58 км²
Вышыня цэнтра
158 м
Насельніцтва
  • 9 680 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
lentvaris.lt (літ.)
Лянтварыс на карце Літвы
Лянтварыс (Літва)
Лянтварыс

Ля́нтварыс (літ.: Lentvaris, польск.: Landwarów, традыцыйная беларуская назва — Ляндварова) — горад у Літве, цэнтр сянюніі Тракайскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 9 680 чал. (2023). Знаходзіцца за 9 км ад Тракая, за 18 км ад Вільнюса. Чыгуначны вузел на Вільнюс, Гродна, Каўнас.

Тапонім «Ляндварова»[2] мае нямецкае паходжанне і ўтварыўся ад слоў Land (зямля) і Warte (варта).

Варыянты назвы горада ў беларускіх тэкстах: Ляндварава, Ляндвараў.

Першы пісьмовы ўспамін пра Ляндварова датуецца 1596 годам, але археалагічныя даследаванні высветлілі, што першыя пасяленні існавалі тут яшчэ ў XIXII стагоддзях.

Брама сядзібы Тышкевічаў

У розныя часы Ляндварова знаходзілася ва ўладанні Кунцэвічаў, Сапегаў, Нарушэвічаў, манахаў-бенедэктынаў, Хадкевічаў, Французевічаў, Грыневічаў, Дамброўскіх. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) мясцовасць апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

У 1850 Ляндварова разам з чатырма фальваркамі (Карпаўка, Пятухова, Рачкуны і Устрань) набыў Юзаф Тышкевіч. У 1862 праз паселішча прайшла чыгунка. Станам на 1881 у Ляндварове было 29 двароў, на 1896 — 39.

Палац Тышкевічаў

У 1920 Ляндварова апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства. 10 кастрычніка 1939, згодна з літоўска-савецкім дагаворам, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Літвы.

3 жніўня 1946 Лянтварыс атрымаў статус горада. У 2001 годзе афіцыйны зацверджаны гарадскі герб.

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 162 чал., усе каталікі[3]; 1881 год — 385 чал.; 1896 год — 385 чал.[4]; 1897 год — 300 чал.
  • XX стагоддзе: 1923 год — 2 тыс. чал.; 1939 год — 2,5 тыс. чал.; 1959 год — 4216 чал.; 1966 год — 5,5 тыс. чал.; 1970 год — 8235 чал.; ; 1976 год — 9,6 тыс. чал.; 1979 год — 10 167 чал.; 1989 год — 12 694 чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 11 773 чал.; 2010 год — 11 417 чал.

У Лентварысе ёсць наступныя навучальныя ўстановы:

Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Капліца (1905)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

У Ляндварове памёр і пахаваны ўдзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст., рэлігійны і культурна-асветны дзеяч Казімір Кулак (1890—1989).

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. — 307 с.
  3. Landwarowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 75.
  4. Ляндварово // Лянтварыс // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.