Майкл Сата | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Michael Chilufya Sata | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Rupiah Banda[d] | ||||||
Пераемнік | Guy Scott[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 ліпеня 1937[1] |
||||||
Смерць |
28 кастрычніка 2014[1] (77 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Christine Kaseba[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майкл Чылуф'я Сата (англ.: Michael Chilufya Sata; 6 ліпеня 1937[2] — 28 кастрычніка 2014, Лондан) — прэзідэнт Замбіі, які ўступіў на пасаду 23 верасня 2011 года.
Сата з'яўляўся лідарам найбуйнейшай у краіне партыі Патрыятычны фронт. У 1990 годзе ўваходзіў ва ўрад Руху за шматпартыйную дэмакратыю, затым перайшоў у апазіцыю. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года супраць Леві Мванаваса і 2008 года супраць Рупіі Банды, саступіў абодвум, але атрымаў мянушку Кароль-Кобра. У 2011 годзе перамог на чарговых выбарах Банду, набраўшы большасць галасоў. Сата набраў 43 працэнтаў галасоў, у той час як яго галоўны супернік дзеючы кіраўнік дзяржавы Рупіа Банда — 36 %. Такім чынам Замбія ў чарговы раз даказала, што з'яўляецца адной з нямногіх краін Афрыкі, дзе апазіцыя прыходзіць да ўлады парламенцкім шляхам, а не ў выніку дзяржаўнага перавароту ці грамадзянскай вайны.
На працягу 2014 года сур'ёзна хварэў, а 19 кастрычніка тэрмінова паехаў у Лондан, пасля чаго памёр там 28 кастрычніка. Выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны стаў віцэ-прэзідэнт Гай Скот.