Маса цела самцоў 24-39 кг, самак 20-28 кг, даўжыня цела самцоў 105—148 см, самак 110—121 см, вышыня ў карку самцоў 62-84 см, самак 54-74 см, даўжыня хваста 9-12 см.
У самцоў цёмна-шэрыя чорныя рогі даўжынёй 18-28 см, у самак рагоў няма. Афарбоўка поўсці зверху жаўтлява-пясчаная, знізу белая.
Жыве ў стэпах і паўпустынях Манголіі, у Кітаі (Унутраная Манголія, Ганьсу). На тэрыторыі Расіі вельмі рэдкі, занесены ў Чырвоную кнігу, сустракаецца ў Даурыі, у Чуйскім стэпе (Горны Алтай) і Убсунурскай катлавіне (Тува) пры заходзе з Манголіі. Да канца 1930-х гадоў дзэрэн быў шматлікім у Туве, але пазней папуляцыя рэзка скарацілася. У цяперашні час дзэрэн у Расіі пастаянна сустракаецца толькі ў Даурскім запаведніку і яго ваколіцах на поўдні Забайкальскага краю
Procapra gutturosa altaica, мае некалькі больш цёмную поўсць, больш шырокі чэрап, больш буйныя карэнныя зубы і больш шырока расстаўленыя рогі; у астатнім вельмі падобны на намінатыўны падвід; жыве на Алтаі.
З прычыны нязначных марфалагічных адрозненняў ад намінатыўнага некаторыя даследчыкі лічаць вылучэнне другога падвіда неапраўданым[4].
Зноскі
↑Sokolov V. E., Lushchekina A. A. 1997. Procapra gutturosa. Mammalian Species (American Society of Mammalogists), № 571.
↑Напісанне Мангольскі дзэрэн, таксама ўсіх астатніх відаў у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.127