Махамед Нагіб

Махамед Нагіб
араб. محمد نجيب‎‎
1-ы прэзідэнт Егіпта[d]
18 чэрвеня 1953 — 14 лістапада 1954
Папярэднік Ахмед Фуад II
Пераемнік Гамаль Абдул Насер
30-ы прэм’ер-міністр Егіпта[d]
8 сакавіка 1954 — 18 красавіка 1954
Папярэднік Гамаль Абдул Насер
Пераемнік Гамаль Абдул Насер
прэм’ер-міністр Егіпта[d]
7 верасня 1952 — 18 чэрвеня 1953
Папярэднік ʿAli Mahir[d]
Пераемнік Махамед Нагіб
прэм’ер-міністр Егіпта[d]
18 чэрвеня 1953 — 25 лютага 1954
Папярэднік Махамед Нагіб
Пераемнік Гамаль Абдул Насер
міністр абароны Егіпта[d]
24 ліпеня 1952 — 18 ліпеня 1953
Пераемнік Abdel Latif Boghdadi[d]

Нараджэнне 20 лютага 1901(1901-02-20)[1][2]
Смерць 28 жніўня 1984(1984-08-28)[1] (83 гады)
Месца пахавання
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Сухапутныя войскі Егіпта[d]
Званне генерал-маёр
Бітвы
Узнагароды
Order of the Nile Order of the Republic
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махамед Нагіб (нар. 20 лютага 1901 — 29 жніўня 1984) — першы прэзідэнт рэспублікі Егіпет пасля рэвалюцыі 1952 года.

У пачатку 20-х пераехаў з Хартума ў Каір, дзе спачатку працаваў ахоўнікам, а затым паступіў на службу ў войска. Нагіб пабудаваў даволі ўдалую ваенную кар’еру, да 1940 года зрабіўся адным з найбольш высокапастаўленых егіпецкіх вайскоўцаў. Тым не менш, ён не заслугоўваў палітычнага даверу караля і двойчы спрабаваў падаць у адстаўку. Абодва разы кароль не задаволіў яго прашэнне. У 1948 годзе удзельнічаў у вайне з Ізраілем.

У 1949 годзе Нагіб таемна ўступіў у рух «Свабодныя афіцэры»  (англ.), які склаў ядро апазіцыі каралю. 23 ліпеня 1952 года сумесна з Гамаль Абдул Насерам і Анварам Садатам Нагіб ажыццявіў у Егіпце ваенны пераварот  (руск.), вядомы як Ліпеньская рэвалюцыя. 18 чэрвеня 1953 года Нагіб зрабіўся першым прэзідэнтам Егіпта.

Аднак адразу ж пасля прыходу да ўлады пачаліся спрэчкі з нагоды новага курсу Егіпта, у выніку ўжо ў 1954 рашэннем Савета рэвалюцыйнага кіраўніцтва Нагіб быў зняты з паста. Насер, у прыватнасці, прад’явіў яму абвінавачванні ў дыктатарскіх амбіцыях.

Зноскі

  1. а б Muhammad Naguib // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mohamed Naguib // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #124828450 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.