Млечнік апушаны, скрыпіца, грузд (Lactarius vellereus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Млечнік (Lactarius) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка 7—25 см у дыяметры, пляската-пукатая ў маладых грыбоў, потым глыбока-лейкападобная, з загнутым уніз краем, сухая, апушаная, белая або жаўцеючая. Мякаць шчыльная і тоўстая, жаўцее на зломе. Млечны сок белы, едкі, горкі, без асаблівага паху. Пласцінкі сыходныя, белаватыя, потым вохрыста-жаўтаватыя, спачатку частыя, потым больш рэдкія. Ножка 1—7 см у даўжыню і 2—4 см у дыяметры, цыліндрычная, суцэльная, гладкая, белаватая або з жаўтаватым адценнем. Споры амаль шарападобнай формы, бясколерныя.
Грыб распаўсюджаны ў лясной зоне на тэрыторыі Паўночнага паўшар’я. Найбольш часта сустракаецца ў яловых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца з ліпеня па кастрычнік[2], паасобку або групамі.
Умоўна ядомы грыб. Спажываецца ў соленым выглядзе.
Зноскі
- ↑ Лесная энциклопедия: В 2-х т. (руск.) / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 369. — 631 с. — 100 900 экз.
- Скрипица, подмолочник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. (руск.) / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 369. — 631 с. — 100 900 экз.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 160. — 192 с. — 60 000 экз.
- Скрыпі́ца, млечнік апушаны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 473. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Lactarius vellereus (Fr.) Fr. // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 101, 125. — 199 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).