Прэфектура Міэ на карце Японіі Карта прэфектуры Міэ | |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Японія |
Рэгіён | Кінкі |
Востраў | Хонсю |
Каардынаты | 34°43′49″ пн. ш. 136°30′31″ у. д.HGЯO |
Інфармацыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | Цу |
ISO 3166-2:JP | JP-24 |
Статыстыка | |
Плошча | 5 777,31 км² (25-я) |
% вады | 0,7 % |
Насельніцтва | (на 1 мая 2010) |
Усяго | 1 855 417 чалавек (23-я) |
Шчыльнасць | 321,16 чал./км² |
Паветаў | 7 |
Муніцыпалітэтаў | 29 |
Сімволіка | |
Сцяг прэфектуры |
|
Эмблема прэфектуры |
|
Дрэва | Сугі японскі кедр (Cryptomeria japonica) |
Кветка | Касач (Iris ensata) |
Птушка | Снягір Charadrius alexandrinus) |
Адміністрацыя | |
Губернатар | Акіхіка Нора |
Афіцыйны сайт (яп.) |
Міэ (яп.: 三重県 Міэ-кэн) — прэфектура, якая займае паўднёвую частку паўвострава Кіі ў рэгіёне Кінкі (часам яе адносяць да рэгіёна Цюбу) вострава Хонсю ў Японіі. Плошча прэфектуры складае 5 777,31 км²,[1] насельніцтва — 1 855 417 чалавек (1 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 321,16 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Цу.
Прэфектура Міэ займае тэрыторыю, якая адпавядае гістарычным абласцям Ісэ, Сіма і Іга, а таксама невялікую частку на ўсходзе правінцыі Кіі. Пераарганізацыя адбылася ў эпоху рэстаўрацыі Мэйдзі, тады (у 1871) прэфектура атрымала назву «Аноцу», але ўжо ў 1872 годзе прэфектура была пераназвана ў Міэ, а сталіца перанесена з Цу ў Ёкаіці, але на наступны год сталіца вярнулася назад у Цу, а ў 1876 годзе прэфектура аб'ядналася з паўднёвай прэфектурай Ватарай і прыняла сучасныя межы.
Прэфектура Міэ знаходзіцца на паўднёвым усходзе паўвострава Кіі. Прэфектура размяшчаецца на беразе заліва Ісэ, узбярэжжа цягнецца 600 км. На паўночны ўсход ад Міэ знаходзіцца прэфектура Гіфу, на поўначы — прэфектура Сіга, на паўночным захадзе — прэфектура Кіёта, на захадзе — прэфектура Нара, на паўднёвым захадзе — прэфектура Вакаяма. Увесь паўвостраў зрэзаны горамі, вялікія гарады размешчаны пераважна на ўзбярэжжы.
У прэфектуры Міэ размешчана 14 гарадоў і 7 паветаў (15 пасёлкаў).
Спіс гарадоў прэфектуры:
Пасёлкі паводле паветаў:
На поўдні прэфектуры размешчаны свяцілішчы Кумана.
Эмблема прэфектуры была прынята 20 красавіка 1964 года. Яна была ўтворана ад сімвала хіраганы «мі» (яп.: み), першага склада ў назве прэфектуры. Абрысы эмблемы сімвалізуюць прагрэс прэфектуры, а круг у цэнтры — знакамітыя жамчужыны Міэ[3]. Сцяг афіцыйна не зацвярджаўся.
Кветкай прэфектуры 22 верасня 1969 годзе абралі касач мечападобны, дрэвам — крыптамерыю японскую (20 кастрычніка 1966), птушкай — марскога зуйка (20 чэрвеня 1972), а рыбай — Panulirus japonicus (2 лістапада 1990). Жывёлай прэфектуры лічыцца антылопа (24 лістапада 1964)[3].