Наташа Нінкавіч

Наташа Нінкавіч
сербск.: Наташа Нинковић
На здымках фільма «Вярбовая слава» (2005)
Дата нараджэння 22 ліпеня 1972(1972-07-22)[1] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Сербіі Сербія
Адукацыя
Месца працы
Прафесія
Кар’ера з 1989 года
Узнагароды Кінатаўр (1998)
IMDb ID 0632473
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наташа Нінкавіч (сербск.: Наташа Нинковић / Natasa Ninkovic; 22 ліпеня 1972, Трэбіне) — сербская актрыса тэатра і кіно, найболей вядомая па ролях у фільмах «Ратаваннік», «Жыццё і вайна», «Прафесіянал», «Пастка». Лаўрэат некалькіх прэстыжных прэмій, неаднаразова прызнавалася лепшай акторкай айчынных і замежных кінафэстаў.

Наташа Нінкавіч нарадзілася 22 ліпеня 1972 года ў горадзе Трэбіне, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія (цяпер Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна). Дзяцінства правяла тамсама з бацькамі Бранка і Міленай Нінкавіч, скончыла мясцовыя пачатковую і сярэднюю школы. Пасля сканчэння школы адправілася ў Бялград і паступіла ў Бялградскі ўніверсітэт, дзе праходзіла навучанне на Факультэце драматычнага мастацтва пад кіраўніцтвам прафесара Уладзіміра Еўтавіча. Яе аднакурснікамі былі такія вядомыя артысты Ваяр Чэткавіч, Сяргей Трыфунавіч і Нябойша Глогавац. Скончыла ўніверсітэт у 1994 годзе[3][4].

Здымацца ў кіно Нінкавіч пачала ўжо падчас навучання ва ўніверсітэце ў 1989 годзе, так яна выканала эпізадычныя ролі ў фільмах «Лепшы» і «Тры квіткі ў Галівуд». Стала вядомая шырокай грамадскасці ў 1998 годзе, згуляўшы адну з галоўных роляў у касавым амерыканскім фільме «Ратаваннік», прысвечаным трагічным падзеям Баснійскай вайны. За гэту ролю яна ганаравалася некалькіх прэстыжных кінаўзнагарод, у прыватнасці была прызнана лепшай актрысай на расійскім фестывалі «Кінатаўр» у Сочы, атрымала некалькі ўзнагарод на сербскім фестывалі дасягненняў айчынных актораў у Нішы.

У 2003 і 2004 гадах знялася ў фільме «Прафесіянал» і тэлесерыяле «Змяшаны шлюб» адпаведна. У 2006 і 2007 гадах адзначылася памятнымі ролямі ў серыяле «Вар'ят, заблытаны, нармальны» і фільме «Пастка», які таксама сабраў мноства кінапрэмій рознай ступені значнасці. У 2008 годзе выканала адну з галоўных роляў у тэлесерыяле «Паранены арол».

Выканала мноства роляў у спектаклях на сцэне Нацыянальнага тэатра ў Бялградзе. Мае некалькі тэатральных узнагарод: у 2002 годзе ганаравана прыза фэсту «Дні камедыі» за ўдзел у пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», у 2005 годзе прызнана лепшай актрысай па версіі Бялградскага драматычнага тэатра за спектакль «Трансільванія», тройчы прызнавалася лепшай акторкай Нацыянальнага тэатра ў Бялградзе (2001, 2002, 2010).

Жыве ў Бялградзе. Замужам за Ненадам Шарэнацам, ёсць двое дзяцей — двайняты Лука і Матыя[5].

Зноскі

  1. Nataša Ninković // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1061702391 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. "Nataša Ninković". www.trebinje.info(басн.). Архівавана з арыгінала 20 красавіка 2007. Праверана 11 December 2011.
  4. "Nataša Ninković". National Theatre in Belgrade(серб.). Архівавана з арыгінала 7 мая 2008. Праверана 11 December 2011.
  5. Maksimović, Danijela (23 November 2008). "Gluma je dovoljan razlog za sreću"(серб.). Праверана 11 December 2011.