Новы музей

Новы музей
Заснаваны 1855
Адкрыты 1859
Месцазнаходжанне Берлін, Германія
Наведвальнікі
  • 293 000 чал. (2009)
  • 1 142 000 чал. (2010)
  • 903 000 чал. (2011)
  • 701 000 чал. (2012)
  • 940 000 чал. (2013)
  • 633 000 чал. (2014)
  • 726 000 чал. (2015)
  • 739 000 чал. (2016)
  • 777 000 чал. (2017)
Адрас James-Simon-Galerie, Bodestraße, 10178 Berlin[1]
smb.museum/museen-einric…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Заходні фасад Новага музея. 2009
Егіпецкі двор Новага музея. 1862

Новы музей (ням.: Neues Museum) — музей у Берліне, знаходзіцца на Музейным востраве і з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Будынак музея, пабудаваны ў 18431855 гадах у стылі позняга класіцызму, лічыцца галоўным тварэннем вучня Карла Шынкеля Фрыдрыха Аўгуста Шцюлера і вядомым узорам музейнай архітэктуры XIX стагоддзя.

Неабходнасць будаўніцтва другога музея на Музейным востраве ўзнікла ў сувязі з недахопам плошчаў у Старым музеі. У Новым музеі меркавалася размясціць калекцыі гіпсавых злепкаў, Егіпецкага музея, Музей айчынных старажытнасцей, этнаграфічнай калекцыі і гравюрнага кабінета. Будаўнічыя працы пачаліся 19 чэрвеня 1841 года пад кіраўніцтвам камісіі, прызначанай Фрыдрыхам Вільгельмам IV. У склад камісіі, у прыватнасці, уваходзілі генеральны дырэктар Каралеўскіх музеяў Берліна Ігнац фон Ольферс і Фрыдрых Аўгуст Шцюлер.

Будынак Новага музея сур’ёзна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны і дзесяцігоддзямі заставаўся ў руінах. Аднаўленне будынка было распачата ў 1986 годзе. Пасля ўрачыстага адкрыцця адноўленага музея, якое адбылося 16 кастрычніка 2009 года, у ім размяшчаецца Егіпецкі музей і збор папірусаў са знакамітым бюстам Неферціці, а таксама Музей дагістарычнага перыяду і ранняй гісторыі.

У 2014 годзе будынак музея быў прызнаны адным з гістарычных помнікаў інжынерна-архітэктурнага мастацтва Германіі.

  1. https://www.smb.museum/museen-einrichtungen/neues-museum/besuch-planen/adresse/