Паўночнамакедонска-турэцкія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
|
|||||
![]() |
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Паўночная Македонія і Турэцкай Рэспублікай былі ўсталяваны 26 жніўня 1992 года[1].
Паўночная Македонія мае амбасаду ў Анкары і генеральнае консульства ў Стамбуле, а Турцыя мае амбасаду ў Скоп’е і генеральнае консульства ў Бітале.
Дзякуючы гістарычным, культурным і народным сувязям Паўночная Македонія і Турцыя наладзілі вельмі блізкія і сяброўскія адносіны. Турэцкая мова, нараўне з македонскай мовай, з’яўляецца адной з афіцыйных моў у дзвюх абшчынах Паўночнай Македоніі: Цэнтар-Жупа і Пласніца.
У лютым 2018 года прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў падтрымку пазіцыі Паўночнай Македоніі падчас перамоваў па спрэчцы аб назве краіны, заявіўшы, што пазіцыя Грэцыі памылковая[2]. Турцыя падтрымлівае заяўку Паўночнай Македоніі на далучэнне да ЕС[3].
У жніўні 2021 года ў Стамбуле было падпісана ваенна-эканамічнае пагадненне тэрмінам на 5 гадоў, якое прадугледжвае мадэрнізацыю Узброеных сіл Паўночнай Македоніі за кошт выдзеленых Турцыяй сродкаў, а таксама пастаўкі ўзбраення. У рамках яго, напрыклад, быў заключаны кантракт на пастаўку 3 батарэй з 18 гаўбіцамі BORAN[4].
Супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж Паўночнай Македоніяй і Турцыяй было ўстаноўлена ў 1995 годзе, калі было падпісана адпаведнае міжнароднае пагадненне.
22 красавіка 2009 года ў Стамбуле міністры культуры дзвюх краін падпісалі праграму супрацоўніцтва ў галіне культуры на перыяд 2009—2011 гадоў. Згодна з праграмай, краіны павінны былі актывізаваць супрацоўніцтва ў розных сферах культуры і мастацтва.
У Паўночнай Македоніі 77,959 грамадзян маюць турэцкае паходжанне, што складае 3,85 % насельніцтва краіны[5].
У грамадска-палітычным жыцці туркаў Паўночнай Македоніі прадстаўляе Дэмакратычная партыя туркаў у Македоніі.