Пётр Кузьміч Краўчанка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Пётр Краўчанка на выставе жывапісу Ілоны Касабукі «Танец ветру», 2015 г. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Сянько | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анатоль Гурыновіч | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 жніўня 1950 (74 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Пятро́ Кузьмі́ч Кра́ўчанка (13 жніўня 1950, Смалявічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976).
Нарадзіўся 13 жніўня 1950 года ў Смалявічах.
У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Быў сакратаром Мінскага гарадскога камітэта КПБ (1985—1990).
У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, але ўжо ў гэтым ж годзе прызначаны быў Міністрам замежных спраў БССР[1], у сувязі з чым яго мандат скончыўся[2]. Міністрам быў да 1994 года.
У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, з'яўляўся старшынёй Камісіі Вярхоўнага Савета па міжнародных справах.
19 студзеня 1998 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі[3], 14 снежня 1999 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтве[4]. На гэтых пасадах быў да 19 лістапада 2002 года, калі быў адстаўлены[5].
Пасля дыпламатычнай працы да 2010 года працаваў у Расіі і адначасова выкладаў у Беларускім інстытуце правазнаўства на пасадзе прафесара міжнароднага публічнага права[6].
Жанаты, мае двух дзяцей.