Пётр Яцак Высоцкі | |
---|---|
польск.: Piotr Wysocki | |
Нараджэнне |
10 верасня 1797[1] |
Смерць |
6 студзеня 1875[1] (77 гадоў) |
Род | Q63531607? |
Дзейнасць | ваенная служба[d][2] |
Званне | палкоўнік |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Яцак Высоцкі (10 верасня 1797, мяст. Варка, цяпер Мазавецкае ваяводства, Польшча — 6 студзеня 1875, Варка) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831, мемуарыст. Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду герба «Адравонж».
Скончыў школу падхарунжых у Варшаве, у 1827 годзе атрымаў чын падпаручніка і стаў інструктарам школы. У снежні 1828 года заснаваў тайнае таварыства «Ваенны саюз», якое ставіла мэтай падрыхтоўку ваеннага перавароту. З пачаткам паўстання ў Варшаве ў лістападзе 1830 года пасля некаторых ваганняў далучыўся да яго (лічыў паўстанне заўчасным). Быў ад’ютантам галоўнакамандуючага войскамі паўстанцаў М. Г. Радзівіла. Удзельнічаў у рэйдзе на Валынь і Галіцыю, адкуль вярнуўся ў чыне палкоўніка[3]. Браў удзел у перамовах Нацыянальнага ўрада ў Варшаве з галоўнакамандуючым расійскімі войскамі І. Паскевічам. У верасні 1831 года пры абароне Варшавы паранены, трапіў у палон. Судом у Бабруйскай крэпасці прыгавораны да чацвертавання, у 1833 годзе судом у Варшаве — да павешання. Смяротнае пакаранне заменена катаргай у Сібір тэрмінам на 20 гадоў. Адбываў пакаранне на Аляксандраўскай вінакурні. У 1835 годзе спрабаваў уцячы, за што падвергнуты экзекуцыі (1 тыс. шпіцрутэнаў). Адпраўлены ў капальні ў Акатуй, дзе працаваў прыкаваны за нагу да тачкі. Пасля вызвалення ад катаргі застаўся на пасяленні ў Сібіры. У 1857 годзе памілаваны, вярнуўся на Радзіму. Напісаў успаміны пра паўстанне, выдадзеныя ў Парыжы.