Роналд Эрвін Мак-Нэр | |
---|---|
Ronald Ervin McNair | |
Краіна: | ЗША |
Спецыяльнасць: | фізік |
Экспедыцыі: | STS-41B, STS-51L |
Дата нараджэння: | 21 кастрычніка 1950 |
Месца нараджэння: |
|
Дата смерці: | 28 студзеня 1986 (35 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рональд Эрвін Мак-Нэр (англ.: Ronald Ervin McNair, 21 кастрычніка 1950, Лейк-Сіці, Паўднёвая Караліна, ЗША — 28 студзеня 1986, мыс Канаверал, Фларыда, ЗША) — касманаўт НАСА, ЗША. Двойчы здзейсніў палёты ў якасці спецыяліста палёту на шатле «Чэленджэр»: — STS-41B (1984) і STS-51L (1986), фізік. Быў у складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр» і загінуў пры яго старце 28 студзеня 1986 года ў самым пачатку свайго другога палёту.
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1950 года ў горадзе Лэйк-Сіці, штат Паўднёвая Караліна. У 1967 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Лэйк-Сіці, ён быў членам Аб’яднанага метадысцкага камітэта па веры. У 1971 годзе скончыў Універсітэт аграпрамысловасці і тэхнікі штата Паўночная Караліна і атрымаў ступень бакалаўра навук па фізіцы, быў членам Братэрства «Амега Псі Псі». У 1975 годзе вывучаў лазерную фізіку ў Інстытуце тэарэтычнай фізікі ў Францыі. У 1976 годзе ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы.[1].
Апублікаваў некалькі артыкулаў з вынікамі сваіх прац у вобласці фізікі лазераў і малекулярнай фізікі.
Пяць разоў станавіўся прызёрам рэгіянальных чэмпіянатаў па каратэ, у 1976 годзе атрымаў залаты медаль амерыканскай асацыяцыі каратэ (англ.: AAU Karate Gold Medal). Меў чорны пояс 5-га дана па каратэ, быў інструктарам па каратэ.
У яго засталася жонка Чэрыл і двое дзяцей. Захапляўся гульнёй на саксафоне, займаўся бегам, боксам, футболам, любіў гатаваць.
3-11 лютага 1984 года з В.Брандам, Р.Гібсанам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касмічным караблі «Спэйс шатл» («Чэленджэр»). У космасе правёў 8 сутак.
Загінуў 28 студзеня 1986 года падчас катастрофы шатла «Чэленджэр». Быў першапачаткова пахаваны на негрыцянскіх могілках у горадзе Лэйк-Сіці, але ў сакавіку 2004 года рэшткі астранаўта былі перанесены ў спецыяльна разбіты ў горадзе Мемарыяльны парк імя Р. Мак-Нэра.
Яго імя ўвекавечана на «Касмічным люстэрку» — Мемарыяле астранаўтаў, размешчаным у Касмічным цэнтры імя Кенэдзі, штат Фларыда.
У гонар Мак-Нэра быў названы кратар на Месяцы.
Рональд Мак-Нэр на Вікісховішчы |