Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 лютага 1980[1][2][…] (44 гады) Фульда, Гесэн, ФРГ |
||||||||||||
Грамадзянства | Германія | ||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||
Вага | 84 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||
Нумар | 5 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Себасцьян Кель (ням.: Sebastian Kehl; нар. 13 лютага 1980, Фульда, Гесэн, ФРГ) — нямецкі футбаліст. У 2001—2006 гадах выступаў за нацыянальную зборную Германіі.
Кель перайшоў у «Барусію» па ходу сезону 2001/02 з клуба «Фрайбург», адхіліўшы прапанову мюнхенскай «Баварыі». Пасля аперацыі на калене летам 2006 года Себасцьян прапусціў першую палову сезону 2006/07, выйшаўшы на поле толькі 4 лютага, пасля чаго яму давялося яшчэ некалькі тыдняў залечваць неакрэплы сустаў.
У складзе нацыянальнай зборнай Германіі футбаліст дэбютаваў 29 мая 2001 года ў матчы супраць Славакіі, які прайшоў у Брэмене[3]. У тым матчы ён пасля перапынку замяніў Марка Рэмера і дапамог камандзе атрымаць перамогу з лікам 2:0. Са сваёй нацыянальнай камандай Себасцьян паўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету: у 2002 годзе заваяваў срэбра, а ў 2006 годзе — бронзу. На чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі, які прайшоў у 2004 годзе, Кель разам з таварышамі па зборнай не здолеў пераадолець групавы этап.
Кель жыве разам са сваёй сяброўкай Тынай, якая 26 верасня 2006 года нарадзіла яму сына Луіса, а 19 кастрычніка 2009 года яшчэ аднаго хлопчыка Лені.