Страфарыя

Страфарыя

Страфарыя Гарнемана (Stropharia hornemannii)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stropharia (Fr.) Quél. 1872

Тыпавы від
Stropharia aeruginosa (Quél. 1872)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  68745
EOL  19594
MB  18613

Страфа́рыя, Перавяслаўка[1] (Stropharia) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства страфарыевых.

Шапка дыяметрам да 12 см, шыроказваночкавая, выпуклая, у старых грыбоў плоскараспасцёртая, слізістая, рознай афарбоўкі. Мякаць тонкая, блакітная ці белая. Гіменафор пласціністы, пласцінкі прырослыя, аднаго колеру з шапкай або белыя. Ножка цыліндрычная, з кольцам, ніжэй яго лускаватая.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі трапляюцца страфарыя сіне-зялёная (Stropharia aeruginosa) і страфарыя Гарнемана (Stropharia hornemannii), растуць у лясах у ліпені—верасні.

Страфарыя сіне-зялёная (Stropharia aeruginosa) — ядомы грыб. Страфарыя Гарнемана (Stropharia hornemannii) — ядавітая.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
  • Страфарыя // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.