Сымон Самуэль Сангушка

Самуэль Сямён Сангушка
Samuel Szymon Sanguszko
Герб «Літоўская Пагоня»
Герб «Літоўская Пагоня»
14-ы Ваявода віцебскі
1626 — лістапад 1638
Папярэднік Ян Завіша
Пераемнік Ян Войцех Ракоўскі
10-ы Кашталян віцебскі
1621 — 1626
Папярэднік Мікалай Вольскі
Пераемнік Мікалай Завіша
9-ы Кашталян мсціслаўскі
1620 — 1621
Папярэднік Канстанцін Галоўчынскі
Пераемнік Крыштаф Друцкі-Сакалінскі

Нараджэнне 1570
Смерць лістапад 1638[1][2][…] ці 1638[3]
Месца пахавання
Род Сангушкі[5]
Бацька Андрэй Рыгоравіч Сангушка[6]
Маці Соф’я з Сапегаў[d][6]
Жонка Ганна з Завішаў[d][4] і Алена з Гасеўскіх[d][7][4]
Дзеці Ян Уладзіслаў Сангушка[8], Геранім Уладзіслаў Сангушка[8], Кацярына з Сангушкаў[d][8], Казімір Сангушка[d][8], Альжбета Ганна з Сангушкаў[d][8], Соф’я з Сангушкаў[d][8], Крысціна з Сангушкаў[d][8], Ефрасіння з Сангушкаў[d][8] і Алена з Сангушкаў[d][8]
Веравызнанне Каталіцкая Царква

Сямён (Шыман) Самуэль Сангушка (? — 1638) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода віцебскі (з 1626).

Вучыўся ў Інгальштацкім універсітэце. Удзельнічаў у войнах супраць Швецыі 1600—1929 і Расіі 1609—1618. Маршалак аршанскі ў 1620, кашталян мсціслаўскі ў 1620—1621 і віцебскі ў 1621—1626, ваявода віцебскі з 1626. Уваходзіў у склад камісіі па расследаванні забойства ў 1623 у Віцебску архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. Валодаў Смалянамі, Абольцамі, Горвалем. У Смалянах пабудаваў замак Белы Ковель. Сабраў вялікую бібліятэку, склаў радавод Сангушкаў, выводзячы іх ад Любарта, займаўся маляваннем і гравюрай. Аўтар друкаваных прамоў. Перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.

Сын Андрэя Сангушкі і Соф’і Сапегі, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі.

Быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі, Ганны Завішы (? — 1619), дачкі Юрыя Завішы, меў дзяцей:

Другі раз ажаніўся з Тарэзай Гасеўскай (? — 1635), дачкой Аляксандра Гасеўскага, але гэты шлюб быў бяздзетным.

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 88.
  2. Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Віцебскага ваяводства ў другой палове XVI — першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses historici / пад рэд. В. Галубовіч, В. ВаронінНаваполацк, Мн.: 2005. — Т. II. — С. 56.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Sanguszko-Lubartowicz, Simon Samuel Fürst // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 195.
  4. а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 453.
  5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 453–454.
  6. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 452.
  7. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 94. — 377 с.
  8. а б в г д е ё ж з Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 454.