Тадэвуш Бой-Жаленскі

Тадэвуш Бой-Жаленскі
Tadeusz Boy-Żeleński
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Tadeusz Kamil Marcjan Żeleński
Псеўданімы Boy (бел.: Бой)
Дата нараджэння 21 снежня 1874(1874-12-21)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1941(1941-07-04) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Władysław Żeleński[d]
Жонка Zofia Żeleńska[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, перакладчык
Гады творчасці 1906—1941
Мова твораў польская мова
Дэбют «Слоўкі» (Słówka) (1911)
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тадэвуш Бой-Жаленскі (польск.: Tadeusz Kamil Marcjan Żeleński, Tadeusz Boy-Żeleński; 21 снежня 1874, Варшава — 4 ліпеня 1941, Львоў) — польскі паэт, сатырык, пісьменнік, літаратуразнаўца, тэатральны крытык, лекар. Удзельнік Польскай акадэміі літаратуры  (польск.) і ПЭН-клуба.

Нарадзіўся ў сям’і кампазітара Уладыслава Жаленскага. У 1906 прылучыўся да польскага літаратурнага кабарэ «Zielony Balonik  (польск.)» пісаў сатырычныя тэксты, выданыя пазней — у 1911 — пад назваю «Слоўкі» (польск.: Słówka).

Вучыўся ў Ягелонскім універсітэце.

У час Першай сусветнай вайны працуе лекарам. З 1919 году пісаў тэатральныя рэцэнзіі для кракаўскага часопіса «Час  (польск.)» (польск.: Czas). Ад 1922 года зноў жыве ў Варшаве.

Партрэт Бой-Жаленскага (мастак — Віткацы)

Пераклаў з французскай мовы на польскую значны рад твораў розных аўтараў, у тым ліку п’есы Мальера, Расіна, Марыво, працы Франсуа Вілона, Вальтэра, Паскаля, Мантэск’ё, Лакло, Брантома, Дэні Дзідро, Мантэня, Русо, Бальзака, Стэндаля, Пруста. Стварыў «Бібліятэку Боя» — блізка як 100 тамоў французскіх перакладаў.

У тыднёвіку «Wiadomości Literackie» выступаў з палітычнымі творамі. Звярнуў увагу на празмерны ўплыў каталіцтва на жыццё палякаў.

У верасні 1939 — пасля таго, як пачалася Другая сусветная вайна — выехаў у Львоў. Савецкай уладай прызначаны кіраўніком на кафедру гісторыі французскай літаратуры Львоўскага ўніверсітэта. Публікаваў артыкулы ў газеце «Czerwony Sztandar». 19 красавіка 1939 падпісаў зварот польскіх пісьменнікаў, прывітаўшы далучэнне Заходняй Украіны да УССР. У снежні 1940 працуе над трохтомным падручнікам польскай літаратуры.

Пасля захопу Львова нямецкім гітлераўскім войскам — ноччу з 3 на 4 ліпня 1941 — знішчальная група пад кіраўніцтвам К. Шонгарта, праводзячы знішчэнне польскай інтэлегенцыі, арыштавала Бой-Жаленскага разам з прафесарам Янам Грэкам і яго жонкай. У тую ж ноч ён быў расстраляны. Месца пахавання невядомае.

Помнік Бой-Жаленскаму у Кракаве

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Творы Боя перакладаў на беларускую мову Максім Танк.

Зноскі

  1. Tadeusz Żeleński // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Tadeusz Kamil Żeleński (Boy-Żeleński) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118808389 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118808389 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  • Józef Hen, Błazen — wielki mąż. Opowieść o Tadeuszu Boyu-Żeleńskim, wyd. Iskry.
  • Boy we Lwowie, red. Barbara Winklowa, Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, 1992.
  • Henryk Markiewicz, Boy-Żeleński, wyd. Wydawnictwo Dolnośląskie, 2001, seria A to Polska właśnie.
  • Wojciech Natanson, Boy-Żeleński , Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1983.