Франц Цыль | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 красавіка 1857[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1926[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, бактэрыёлаг |
Франц Цыль (ням.: Franz Ziehl; 1857, Вісмар, Германія - 1926, Любек, Германія) — нямецкі бактэрыёлаг, прафесар у Любеку. Працягваючы працы Паўля Эрліха, Франц Цыль стварыў у 1882 годзе карболфуксінавы фарбавальнік для афарбоўвання ўзбуджальніка сухотаў. У 1883 годзе сумесна з патолагам Фрыдрыхам Нільсэнам распрацаваў метад афарбоўкі, які выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі кіслаўстойлівасці мікабактэрый.