Хенінг Манкель

Хенінг Манкель
шведск.: Henning Mankell
Імя пры нараджэнні шведск.: Henning Georg Mankell
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, дзіцячы пісьменнік, аўтар дэтэктываў, сцэнарыст, кінарэжысёр, праваабаронца
Дата нараджэння 3 лютага 1948(1948-02-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 2015(2015-10-05)[4][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Ivar Mankell[d]
Жонка Eva Bergman[d]
Дзеці Jon Mankell[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Хенінг Манкель

Хенінг Манкель (швед. Henning Mankell, 3 лютага 1948, Стакгольм — 5 кастрычніка 2015, Гётэбарг) — шведскі тэатральны рэжысёр і пісьменнік, аўтар дэтэктыўных раманаў пра камісара Курта Валандэра.

Хенінг Манкель нарадзіўся ў Стакгольме. Праз год пасля нараджэння хлопчыка яго бацькі развяліся. Дзіця засталося з бацькам, які служыў суддзёй.

Актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту супраць вайны ў В'етнаме і рэжыму апартэіду ў ПАР. У 1970-я ён пераехаў у Нарвегію, дзе далучыўся да Працоўнай камуністычнай партыі, якая стаяла на пазіцыях мааізму. Тады ж пабачылі свет яго першыя раманы. З пачатку 70-х гадоў Манкель падарожнічаў па афрыканскіх краінах. Ён нейкі час жыў у Замбіі, Зімбабвэ, Мазамбіку, займаўся дабрачыннай дзейнасцю.

У 1991 годзе Хенінг Манкель выдаў першую кнігу пра камісара Валандэра «Безаблічныя забойцы». У Швецыі гэты дэтэктыў, напісаны ў жанры нуар, адразу стаў папулярным і атрымаў некалькі прэстыжных прэмій. У іншых краінах пра Манкеля і яго героя загаварылі толькі пасля трэцяга рамана, «Белая ільвіца».

Яго кнігі былі глыбокія з сацыяльнага пункту гледжання. Злачынствы ў іх былі вынікам хвароб сучаснага грамадства: праблем мігрантаў, тэрарызму і экстрэмізму, рэлігійнага фанатызму, збяднення насельніцтва. Валандэр жыве і працуе ў невялікім шведскім мястэчку, пакутуе на алкагалізм і павінны быў ужо даўно зненавідзець увесь чалавечы род, аднак штодня сутыкаючыся з жорсткасцю і гвалтам, застаецца гуманістам і робіць сваю справу.

Раманы пра шведскага камісара былі экранізаваныя. Найбольш удалымі лічацца серыялы, знятыя шведскім тэлебачаннем. Высокія ацэнкі атрымаў таксама серыял, зняты Бі-Бі-Сі. Ролю Валандэра ў ім выканаў папулярны акцёр Кенэт Брана.

У апошнія гады Хенінг Манкель жыў пераважна ў Мазамбіку, вяртаючыся на лета ў Швецыю. З 1998 года быў жанаты з дачкой шведскага рэжысёра Інгмара Бергмана.

Зноскі

  1. Henning Mankell // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Henning Mankell // Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #120863855 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. а б Henning Mankell ist tot // heute — 2015. Праверана 5 кастрычніка 2015.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  6. http://web.archive.org/web/20170323045831/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/henning-mankell