Цыбуля

Цыбуля

Часнок.
Тыпавы від рода.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium L.

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42634
NCBI  4678
EOL  17858
GRIN  g:403
IPNI  23957

Цыбу́ля[3] (Allium) — род кветкавых раслін падсямейства цыбулевых.

Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце лінейнае, пляскатае або дудкаватае, шчыльна размешчанае на папярочным сцябле. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або ліловыя, сабраныя ў шарападобныя парасонікі на доўгіх кветаножках; часам у іх утвараюцца паветраныя цыбуліны. Плод — каробачка.

Вядома каля 900 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. Уведзена ў культуру больш за 4 тысяч гадоў назад. Вырошчваюць батун, парэй, цыбулю рэпчатую, шалот, або аскалонскую, шніт, ці скараду, або рэзанец, часнок, цыбулю прычасночную.

Агароднінныя, лекавыя, эфіраалейныя, дэкаратыўныя расліны.

Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II  (руск.)), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. APG III