Цім Крынг | |
---|---|
Tim Kring | |
Імя пры нараджэнні | Рычард Цімаці Крынг |
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | акруга Эль-Дарада, Каліфорнія, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Адукацыя | |
Прафесія |
акцёр, прадзюсар, сцэнарыст |
Кар’ера | з 1985 года |
Кірунак | драма, фантастыка, трылер |
Узнагароды |
Golden Axon Award[d] (2015) |
IMDb | 0471352 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рычард Цімаці «Цім» Крынг (англ.: Tim Kring; нар. 9 ліпеня 1957) — амерыканскі сцэнарыст і прадзюсар, вядомы сваёй працай над тэлесерыяламі «Strange World», «Расследаванне Джордан» і «Героі». Ён скончыў кінашколу пры Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі (англ.: USC School of Cinematic Arts) у 1983 годзе.[1]
Свой першы вопыт у якасці сцэнарыста, ён атрымаў працуючы над серыялам «Рыцар дарог». У 1987 годзе Цім Крынг у суаўтарстве з Джэфам Лоўбам (англ.: Jeph Loeb) напісаў «Teen Wolf Too».
У 2007 годзе быў намінаваны на прэмію «Эмі» у намінацыі «Лепшы драматычны серыял» як прадзюсар серыяла «Героі». За працу над гэтым жа серыялам яму было прысвоена званне «Майстры навуковай фантастыкі».[2]