Чарнаўцы (укр.: Чернівці) — горад на поўдні заходняй часткі Украіны, на рацэ Прут. Адміністрацыйны цэнтр Чарнавіцкай вобласці. Плошча 153 км². Насельніцтва 251 500 чал. (2009). Знаходзяцца за 408 км на паўднёвы захад ад Кіева, за 40 км ад украінска-румынскай граніцы. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.
Чарнаўцы — палітычны, культурны і рэлігійны цэнтр Букавіны.
1890 год — 54,2 чал., з іх немцаў і яўрэяў — 27 192 чал. (51,3 %), украінцаў — 10 384 чал. (19,6 %), румынаў — 7624 чал. (14,4 %), палякаў, мадз’яраў і інш. — 7808 чал. (14,7 %).[2]
↑Чернавцы // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
↑Дністрянський М. С. Етнополітична географія України. — Львів: Літопис, 2006. С. 477.