Шампіньёнавыя, агарыкавыя (Agaricaceae) — сямейства шапкавых базідыяльных грыбоў парадку Агарыкальныя (Агарыкальныя).
Пладовыя целы мясістыя, маюць частковае покрыва, сляды якога застаюцца на ножцы. Гіменафор пласціністы. Споры бясколерныя або фіялетава-бурыя.
На тэрыторыі Беларусі 4 роды, 25 відаў. Найбольш пашыраны грыбы-парасонікі, лепіёта (Lepiota), шампіньён (Agaricus), цыстадэрма (Cystoderma)[1].
Некаторыя шампіньёнавыя ядомыя і лекавыя грыбы.
Зноскі
- ↑ Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.