Элбрыдж Томас Джэры (англ.: Elbridge Thomas Gerry; 17 ліпеня1744 — 23 лістапада1814) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Ён быў абраны Дэмакратычна-рэспубліканскай партыяй у якасці пятага віцэ-прэзідэнта ЗША пры Джэймсе Мэдысане, і знаходзіўся на гэтай пасадзе з 4 сакавіка 1813 года да яго смерці праз паўтары гады. Джэры быў адным з тых хто падпісаў Дэкларацыю незалежнасці і Артыкулы Канфедэрацыі. Ён быў адным з трох чалавек, якія адмовіліся падпісаць Канстытуцыю, бо яна тады не ўключала Біль аб правах. Пазней ён стаў губернатарам штата Масачусетс.