Эрых Фрыдрых Вільгельм Людэндорф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Erich Friedrich Wilhelm Ludendorff | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 красавіка 1865[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 снежня 1937[3][1][…] (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Margarethe Ludendorff[d] і Мацільда Людэндорф[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | Першая сусветная вайна[5], ваенная справа[5], палітыка[5] і мемуарная літаратура[d][5] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1883 — 1918 | ||||||
Прыналежнасць | Германская імперыя | ||||||
Род войскаў | Германская імперская армія | ||||||
Званне | |||||||
Бітвы | Першая сусветная вайна | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́рых Людэндо́рф (ням.: Erich Friedrich Wilhelm Ludendorff; 9 красавіка 1865, Крушэўня, паблізу Познані — 20 снежня 1937, Тутцынг, Баварыя) — нямецкі вайсковец і палітычны дзеяч.
Нарадзіўся ў сям’і памешчыкаў. Скончыў кадэцкі корпус (1881).
З 1894 года служыў у Генштабе. У 1908—1912 гадоў начальнік аператыўнага аддзела Генштаба.
У перыяд 1-й сусветнай вайны 1914—1918 гадоў спачатку обер-кватэрмайстар 2-й арміі, з 23 жніўня да лістапада 1914 года — начальнік штаба 8-й арміі, начальнік штаба Усходняга фронту (з лістапада 1914 года) і 1-ы генерал-кватэрмайстар штаба вярхоўнага камандавання (са жніўня 1916). З’яўляючыся непасрэдным памагатым генерала П. Гіндэнбурга, Людэндорф са жніўня 1914 года фактычна кіраваў дзеяннямі на Усходнім фронце, а з жніўня 1916 года — дзеяннямі ўсіх узброеных сіл Германіі; укараняў у краіне рэжым вайсковай дыктатуры. У сакавіку—ліпені 1918 года беспаспяхова спрабаваў неаднаразовымі наступленнямі зламаць супраціў англа-французскіх войскаў на Заходнім фронце. 26 кастрычніка 1918 года выйшаў у адстаўку; пасля заключэння перамір’я ў лістападзе 1918 года эмігрыраваў у Швецыю.
Вясной 1919 года вярнуўся ў Германію і стаў лідарам найбольш крайніх контррэвалюцыйных колаў, быў актыўным удзельнікам Капаўскага путчу 1920 года. Цесна зблізіўшыся з нацыянал-сацыялістамі, у лістападзе 1923 года ўзначаліў разам з А. Гітлерам путч у Мюнхене, які скончыўся правалам. У 1924 годзе быў абраны дэпутатам Рэйхстага ад Нацыянал-сацыялісцкай партыі.
Быў прыхільнікам дактрыны неабмежаванай «татальнай вайны» і бязлітаснага задушэння выступленняў працоўных мас. Аўтар мемуараў і шэрагу ваенна-тэарэтычных прац.