Эрых фон Манштэйн | |
---|---|
ням.: Erich von Manstein | |
![]() | |
Дата нараджэння | 24 лістапада 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1973[2][3][…] (85 гадоў) ці 9 чэрвеня 1973 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Eduard von Lewinski[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Трэці рэйх |
Род войскаў | Германская імперская армія |
Званне |
![]() |
Камандаваў | Q4031814?, 11th Army[d], Група армій «Дон», Група армій «Поўдзень», 18th Infantry Division[d] і XXXVIII Army Corps[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Э́рых фон Манштэ́йн (24 лістапада 1887, Берлін — 10 чэрвеня 1973, Іршэнхаўзен, Баварыя) — нямецкі генерал-фельдмаршал, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў. Пляменнік фельдмаршала Гіндэнбурга. Меў рэпутацыю найбольш адоранага стратэга Вермахта і быў нефармальным лідарам нямецкага генералітэту.
Нарадзіўся ў Берліне ў сям’і нямецкага генерала Фрыца Эрыха фон Левінскі, выхадца з нашчадкавага прускага афіцэрства. Адразу пры нараджэнні быў усыноўлены сям’ёй генерала Георга фон Манштэйн, сына Альбрэхта Густава. Родная і прыёмная маці — родныя сёстры фон Шперлінг (малодшая была бясплодная, таму сярэдняя да нараджэння сына абяцала падарыць свайго дзясятага дзіцяці ёй на выхаванне).
Вучыўся ў кадэцкай школе, у 1902—1906 гадах — у ваенным вучылішчы. З сакавіка 1906 года — на службе ў элітным 3-м прускім пяхотным гвардзейскім палку ў званні фенрыха.
На пачатку Першай сусветнай вайны — ад’ютант батальёна ў званні обер-лейтэнанта ў 2-м гвардзейскім рэзервовым палку на Заходнім фронце. У лістападзе 1914 годы цяжка паранены. Пасля чарговага ранення ў ліпені 1915 годзе праведзены ў капітаны, прызначаны ад’ютантам і афіцэрам генеральнага штаба ў армейскай групе «Гальвіц». Пасля бітвы за Вердэн — начальнік аператыўнага ўпраўлення 4-й кавалерыйскай дывізіі. Падчас вайны ўзнагароджаны Жалезнымі крыжамі 1-й і 2-й ступеняў, а таксама прускім Рыцарскім крыжам з мячамі.
Быў начальнікам штаба ў групе армій «Поўдзень» пад камандаваннем генерал-палкоўніка фон Рундштэта пры захопе Польшчы ў верасні 1939 года. Высунуў асноўную ідэю плана ўварвання ў Францыю.
У аперацыі «Барбароса» Манштэйн кіраваў нямецкімі войскамі на Украіне і на Доне. З лютага 1943 па сакавік 1944 камандаваў групай армій «Поўдзень». У сакавіку 1943 гады ажыццявіў аперацыю па нямецкай абароне Харкава, за што 14 сакавіка 1943 года ўзнагароджаны Дубовым Лістом да рыцарскага крыжа.
У 1944 годзе быў адпраўлены ў адстаўку за пастаянныя рознагалоссі з Гітлерам.
Пасля заканчэння вайны быў асуджаны брытанскім трыбуналам на 18 гадоў турмы за «недастатковую ўвагу да абароны жыцця цывільнага насельніцтва» і выкарыстанне тактыкі выпаленай зямлі. Вызвалены ў 1953 годзе па стане здароўя. Працаваў ваенным саветнікам ўрада Заходняй Германіі.
Памёр ад інсульту ноччу 9 чэрвеня 1973 года. Пахаваны з ваеннымі ўшанаваннямі ў Дорфмарку.