Юрген Штроп | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Jürgen Stroop | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фердынанд фон Замерн-Франкенег | ||||||
Пераемнік | Франц Кутчэра | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | — | ||||||
Пераемнік | Вальтэр Шымана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тэадор Беркельман | ||||||
Пераемнік | — | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 верасня 1895 Дэтмальд, Германская імперыя |
||||||
Смерць |
6 сакавіка 1952 (56 гадоў) Варшава, Польшча |
||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Josef Stroop | ||||||
Веравызнанне | непрактыкуючы каталік[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Трэці рэйх | ||||||
Род войскаў | Вафен-СС | ||||||
Званне |
Групенфюрар СС, генерал-лейтэнант войскаў СС, генерал-лейтэнант паліцыі |
||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрген Штроп (ням.: Jürgen Stroop, да мая 1941 насіў імя Іозеф; 26 верасня 1895, Дэтмальд — 6 сакавіка 1952, Варшава) — групенфюрар СС, генерал-лейтэнант паліцыі (9 лістапада 1943) і генерал-лейтэнант войскаў СС (1 кастрычніка 1944). Адзін з кіраўнікоў прыгнечання паўстання ў Варшаўскім гета.
З каталіцкай сям'і сярэдняга дастатку. Удзельнік Першай сусветнай вайны, віцэ-фельдфебель. 7 ліпеня 1932 годзе ўступіў у НСДАП (білет № 1 292 297), а пазней у СС (білет № 44 611), дзе пачаўся яго хуткі кар'ерны рост.
Браў удзел у карных аперацыях супраць савецкіх партызан. У красавіку 1943 года па рашэнні Гімлера змяніў оберфюрара Фердынанда фон Замерн-Франкенега на пасадзе кіраўніка СС і паліцыі ў Варшаве. Узначальваў аперацыю па прыгнечанні паўстання ў Варшаўскім гета. Аўтар рапарта «Варшаўскага гета больш не існуе». З 8 верасня па 4 кастрычніка 1943 года быў кіраўніком СС у Грэцыі[2].
У 1947 годзе амерыканскі трыбунал у Дахау прысудзіў Штропа да смяротнага пакарання за растрэлы закладнікаў у Грэцыі. Пасля перадачы польскім уладам ізноў быў прысуджаны да смяротнага пакарання.
Знаходзячыся ў камеры смяротнікаў, Штроп быў выключна адкрыты з сакамернікамі, шмат чаго распавядаў пра прыгнечанне Паўстання ў Варшаўскім гета, пра свой удзел у гэтых падзеях не раскайваўся. Актывіст Арміі Краёвай Казімеж Мачарскі, які таксама знаходзіўся разам з ім у камеры смяротнікаў, пазней быў памілаваны і выдаў кнігу з запісам апавяданняў Штропа пад назвай «Гутаркі з катам».
Павешаны ў Варшаве 6 сакавіка 1952 года.