Ян Новак-Езяранскі

Ян Новак-Езяранскі
польск.: Jan Nowak-Jeziorański
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, палітык, салдат, палітолаг, грамадскі актывіст
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1914(1914-10-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2005(2005-01-20)[4] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прыналежнасць Польская Рэспубліка
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
King's Medal for Courage in the Cause of Freedom Прэзідэнцкі медаль Свабоды Крыж Храбрых Commander with Star of the Order of Merit of the Republic of Poland кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari Commander's Grand Cross of the Order of the Gediminas ордэн Белага арла

медаль «За службу дэмакратыі»[d]

ганаровы доктар Ягелонскага ўніверсітэта[d]

Kisiel Prize[d] (1999)

ганаровы грамадзянін Гданьска[d] (2002)

Armia Krajowa Cross

Gold Microphone[d] (1993)

Diamond Microphone[d] (2002)

Wiktory[d] (1999)

прэмія імя Юзафа Цішнера[d] (2001)

honorary citizen of Poznan[d] (2000)

honorary citizen of Wrocław[d] (2000)

ганаровы грамадзянін Кракава[d] (2001)

ганаровы грамадзянін Варшавы[d] (2003)

ганаровы доктар Варшаўскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Ягелонскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Урацлаўскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Універсітэта імя Адама Міцкевіча[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Радыё Свабода

Ян Новак-Езяранскі (польск.: Zdzisław Antoni Jan Nowak-Jeziorański; 3 кастрычніка 1914 — 20 студзеня 2005) — польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа, які быў яе дырэктарам цягам 25 гадоў, «вораг № 1 уладаў Польскай Народнай Рэспублікі»[крыніца?], антыкамуніст, актывіст польскай Арміі Краёвай падчас Другой сусветнай вайны.

Прозвішча і мянушкі

[правіць | правіць зыходнік]

Пры народзінах атрымаў імя Zdzisław Antoni Jeziorański. А імя Jan Nowak стала яго журналісцкім псеўданімам на Радыё Свабода. Іншыя псеўданімы: Jan Kwiatkowski і Adalbert Kozlowski.

Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў Пазнаньскі ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміста, дзе па сканчэнні працаваў асістэнтам. На пачатку вайны, у 1939 годзе, Ян Новак-Езяранскі трапіў у нямецкі палон, аднак здолеў уцячы, браў удзел у Варшаўскім паўстанні, шмат разоў, рызыкуючы жыццём, перавозіў лісты ад польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане ў акупаваную Польшчу.

Езяранскі пачаў журналісцкую кар'еру ў 1948 годзе ў брытанскай Бі-Бі-Сі, потым пераехаў у Мюнхен, дзе кіраваў польскай службага Саветаё Свабодная Еўропа амаль 25 гадоў (з 1952 да 1976). Пасля пераехаў у ЗША, дзе быў кансультантам Рады Бяспекі гэтай краіны ў час прэзідэнцтва Джымі Картэра і Рональда Рэйгана.

У 1989 годзе ўпершыню пасля сканчэння Другой сусветнай вайны прыехаў у Польшчу, дзе яго віталі як нацыянальнага героя.

Ян Новак-Езяранскі да канца жыцця не развітваўся з журналістыкай, шмат пісаў, браў удзел у грамадскім жыцці.

Ян Новак-Езяранскі цікавіўся праблемамі Беларусі. Так, напрыклад, у амаль 90-гадовым узросце ён пабываў у Беларусі, у 2003 годзе напісаў у газету «Gazeta Wyborcza» артыкул пад назвай «Абудзіць Беларусь», у якім пісаў, што галоўнымі праблемамі Беларусі ёсць русіфікацыя, вынішчэнне беларускай самасвядомасці і адсутнасць у апазіцыйных сіл магчымасцей данесці свае погляды да ўласнага народа.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #123667321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Find a Grave — 1996. Праверана 5 жніўня 2024.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #123667321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  4. Jan Nowak-Jeziorański (właśc. Zdzisław Jeziorański) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #123667321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.