Asimo (скарачэнне ад Advanced Step in Innovative MObility) — робат-андроід. Створаны карпарацыяй Хонда, у Цэнтры Фундаментальных Тэхнічных Даследаванняў Вако (Японія).
Першая мадэль ASIMO з’явілася на свет у 2000 годзе. Новае пакаленне (з’явілася ў 2011) — ужо шостае па ліку.
На 2009 год — у свеце існавала 100 асобнікаў Asimo [1]. Кошт вытворчасці кожнага з іх не перавышае адзін мільён долараў, а некаторых робатаў можна нават ўзяць у арэнду, у год за $166 тысяч (каля $14.000 у месяц).