BMW 315 — невялікі аўтамабіль класа С нямецкай кампаніі BMW1934—1937 гадоў. Было выраблена 9 535[1] машын. У 1981—1983 гадах пад гэтым абазначэннем выпускалася мадэль серыі BMW E21.
Дырэктар BMW AG Франц Ёзэф Поп[2] наведаў заводы Ford у ЗША, дзе пераканаўся, што для вырабу танных аўтамабіляў неабходна буйнасерыйная вытворчасць. У снежні 1924 года ён апублікаваў артыкул аб магчымасці вырабу таннага аўтамабіля ў Германіі па цане до 1 000 долараў. 3 лютага 1925, развіваючы сваю тэму, ён упершыню выкарыстаў назву «народны аўтамабіль» (ням.: Volkswagen). Вялікая дэпрэсія негатыўна паўплывала на продажы аўтамашын, якімі перш за ўсё карысталіся заможныя слаі насельніцтва. У Трэцім Рэйху ідэя Попа адрадзілася. На берлінскім аўтасалоне ў лютым 1933 года канцлерАдольф Гітлер сказаў Попу, што Фольксваген павінен каштаваць не 1 000 долараў, а 1 000 марак. Далей аўтавытворцы атрымалі распараджэнне стварыць аўтамабіль коштам до 1 000 марак.
У BMW адмовіліся ад вытворчасці таннага аўтамабіля і вырашылі пабудаваць крыху большы аўтамабіль сярэдняга класа, максімальна выкарыстоўваючы наяўныя элементы хадавой часткі іншых мадэляў. Неўзабаве BMW прадставіў мадэль BMW 303 з шасціцыліндравым радным маторам аб'ёмам у 1,2 л. У 1934 годзе было вырашана павялічыць аб'ём рухавіка. Інжынер Рудольф Шлайхер распрацаваў верхнеклапаны матор з ланцужным прывадам размеркавальнага вала, двума карбюратарамі Solex. Для захавання памераў старых блокаў цыліндраў дыяметр цыліндру павялічылі на 2 мм (58 мм) пры адначасовым павелічэнні даўжыні штока з 80 мм да 94 мм. Матор атрымаў аб'ём 1490 см³ пры магутнасці 34 к. с.
Фрыц Фідлер спраектаваў раму на аснове 90 мм стальных труб і новы кузаў, на ўзор італьянскіх аўтамашын, з нахіленым пярэднім шклом, закругленымі формамі, меншымі парогамі, што дазволіла павялічыць унутраную прастору. Стальны кузаў з драўлянай рамай вырабляла кампанія Daimler-Benz з Зіндельфінгена. Мадэль BMW 315 прадставілі ў красавіку 1934 года.
На базе шасі выраблялі мадыфікацыі: лімузін за 3 750 марак, кабрыялет-лімузін за 3 950 марак, 4-месны кабрыялет за 4 400 марак, 2-месны спартыўны кабрыялет BMW 315/1 па 4 750 марак, тарпеда за 4 100 марак.
BMW 315 стаў першым спартыўным аўтамабілем кампаніі, які атрымаў шырокае прызнанне. Рухавік прызнавалі адным з лепшых сярод тагачасных. Дзякуючы трывалай лёгкай раме маса аўто складала 835 кг, што рабіла яго самым лёгкай аўтамашынай сярэдняга класа. У прэсе аўто назвалі «лёгкім аўтамабілем» (ням.: Leichtwagen), што выкарыстала BMW у рэкламнай кампаніі. У 1935 годзе спецыялізаванае выданне «Allgemeine Automobil Zeitung» пісала, што падобныя на BMW 315 тэхнічныя характарыстыкі мелі толькі амерыканскія мадэлі.