Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (4‑месн.) 4‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)[1] |
Дызайнер: | Фрыц Фідлер |
BMW 335 — самы вялікі і самы моцны аўтамабіль кампаніі BMW вышэйшага сярэдняга класа даваеннага часу (1939—1941). Дадзеная мадэль перапыніла доўгае дамініраванне ў гэтым класе машын мадэляў 320 і 340 Mercedes-Benz.
Поспех мадэлі 1936 года BMW 326 падштурхнуў вытворцу спраектаваць большы аўтамабіль з падобнымі характарыстыкамі і камплектуючымі. Тады паралельна распрацоўвалася мадэль BMW 337[3] з даўжэйшым на 136 мм шасі, магутным маторам R6 аб'ёмам 3,5 л і магутнасцю 90 к. с., якія перайшлі да мадэлі 335. З корпусам класа Пульман гэта быў аўтамабіль класа люкс, які з-за пачатку Другой сусветнай вайны не дачакаўся серыйнай вытворчасці. Калі рухавік з мадэлі 326 выкарыстоўваўся ў пасляваенны час на BMW 501/502, то рухавік для 335/337 мадэляў больш не рабілі, перайшоўшы да новай мадэлі рухавіка R6. Канструкцыя BMW 335 у асноўным паўтарала мадэль 326, толькі з-за выкарыстання больш цяжкага і моцнага матора была павелічана колавая база, падоўжылі маторны адсек і ўзмацнілі пярэднюю падвеску і трансмісію[4]. Мадэль развівала хуткасць 145 км/г[5]. Прататып BMW 335 прадставілі ў 1938 годзе на Лонданскім аўтасалоне, дзе на рынку Брытанскай імперыі машыны BMW з 1934[1] года прасоўвала кампанія Frazer Nash[1][6]. Дызайнер BMW 335 Фрыц фідлер будзе працаваць у ёй ў пасляваенны час.
BMW 335 выпускаўся з кузавамі 4-дзверны седан (7850 райхсмарак), 2- (9050 райхсмарак) і 4-дзверны кабрыялет[1].
Вайна пачалася праз пару месяцаў пасля пачатку серыйнай вытворчасці, што моцна паўплывала на продаж. Было прададзена каля 410 экзэмпляраў BMW 335, якія сёння адносяць да рарытэтных аўтамашын.
Аўтамабілі BMW, 1920-я–1960-я — далей →
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | 1920-я | 1930-я | 1940-я | 1950-я | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||||||||||
Аднацыліндравыя | Isetta 250/300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Апазітныя двухцыліндравыя | 600 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Радныя чатырохцыліндравыя | Dixi 3/15/Dixi 3/15 DA/Dixi 3/15 DA1 | 3/15 DA2/ 3/15 DA4 | 3/20 | 309 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Радныя шасціцыліндравыя | 303 | 315 | 329 | 320 | 321 | 321 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
326 | 326 | 340/340-2 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
319 | 327 | 327 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
335 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
V8 | 501/502 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
503 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
507 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Wartburg DA3 | 315/1 | 319/1 | ![]() |