Caloplaca obamae

Калоплака
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caloplaca obamae Knudsen, 2009


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  10669697
MB  512895

Caloplaca obamae — лішайнік сямейства целасхіставых (Teloschistaceae) від роду Калаплака (Caloplaca).

Caloplaca obamae была адкрыта ў 2007 годзе ў амерыканскім ліхенолагам Кэры Кнудсенам (Каліфарнійскі ўніверсітэт у Рыверсайд) на востраве Санта-Роза ў Каліфорніі і была апісана ў сакавіку 2009 года. Яна мае вонкавае падабенства з іншым відам гэтага роду, Caloplaca xanthostigmoidea.

Дадзены таксон названы ў гонар прэзідэнта ЗША Барака Абамы; гэта першы від жывых арганізмаў, названы ў яго гонар.

«Я назваў гэты від Caloplaca obamae, каб паказаць сваю ўдзячнасць прэзідэнту за падтрымку навукі і адукацыі», — патлумачыў Кэры Кнудсен свой выбар відавага эпітэта[1].

Арэал і асяроддзе пасялення

[правіць | правіць зыходнік]

Caloplaca obamae з’яўляецца эндэмікам паўночнай часткі вострава Санта-Роза, расце на гліністых глебах плейстацэну, размешчаных на марскіх тэрасах. Папуляцыя жывёл на востраве ў цяперашні час памяншаецца і, магчыма, від, які ледзь не знік з твару зямлі ў часы бурнага ўсплёску жывёлагадоўлі, верне свае пазіцыі на востраве.

Зноскі

  1. I named it Caloplaca obamae to show my appreciation for the president's support of science and science education.