cd таксама даступная як chdir (англ.: change directory перакладаецца як змяніць каталог) — каманда каманднага радка, якая ўжываецца для змены бягучага каталога ў Unix, Linux, DOS, Windows, а таксама ў іншых аперацыйных сістэмах. Таксама даступна для выкарыстання ў скрыптах каманднага інтэрпрэтатара альбо ў пакетных файлах DOS (.bat). cd часта ўбудавана ў абалонкі, такія як Bourne shell, csh, tcsh, bash (дзе выклікаецца С функцыя POSIX chdir()
) і ў DOS COMMAND.COM.
Каманду cd можна выкарыстоўваць для пераходу ў які-небудзь каталог файлавай сістэмы, у тым ліку ў каранёвы каталог, падкаталогі, а таксама для вяртання назад у хатні каталог. Напрыклад, калі ў Unix-падобнай сістэме бягучы рабочы каталог хатні (~), карыстальнік можа праглядзець яго змесціва і перайсці да падкаталога games
, скарыстаўшы такія каманды:
user@wikipedia:~$ ls
workreports games encyclopedia text.txt
user@wikipedia:~$ cd games
user@wikipedia:~/games$
|
cd дае розны эфект у розных аперацыйных сістэмах, калі ўжываць яе без аргументаў. Так у DOS будзе паказаны поўны шлях да бягучага рабочага каталога[1], а ў Unix адбудзецца пераход у хатні каталог[2]. Эфект ад каманды cd у розных скрыптах альбо пакетах таксама адрозніваецца. Напрыклад у DOS можна непасрэдна змяніць рабочы каталог з пакетнага файла з дапамогай каманды, а ў UNIX выклік у скрыпце cd, як правіла, не змяняе рабочы каталог карыстальніка (як следства перадачы кіравання ў UNIX-скрыптах асобнай абалонцы з уласнай адраснай прасторай).