DirectX (ад англ.: direct — прамы, непасрэдны) — гэта набор API, распрацаваных для рашэння задач, звязаных з праграмаваннем пад Microsoft Windows. Найбольш шырока выкарыстоўваецца пры напісанні камп’ютарных гульняў. Пакет сродкаў распрацоўкі DirectX пад Microsoft Windows бясплатна даступны на сайце Microsoft. Часта абноўленыя версіі DirectX пастаўляюцца разам з гульнявымі дадаткамі.
DirectShow: інтэрфейс, які выкарыстоўваецца для ўводу/вываду аўдыё і/або відэа даных.
DirectX Instruments — тэхналогія, якая дазваляе на аснове мультымедыйнага API DirectX ствараць і выкарыстоўваць праграмныя сінтэзатары. У адрозненне ад DX-убудоў, такія праграмы могуць цалкам кіравацца па MIDI і служаць галоўным чынам не для апрацоўкі, а для сінтэзу гуку. Тэхналогія DXi была папулярная ў 2001—2004 гг., асабліва ў праграмных прадуктах Cakewalk, але з часам прайграла «вайну фарматаў» тэхналогіі VST ад Steinberg.
DirectSetup: частка, адказная за ўсталяванне DirectX.
DirectX Media Objects: рэалізуе функцыянальную падтрымку паточных аб’ектаў (напрыклад, кадзіроўшчыкі/дэкадзіроўшчыкі)