Gazeta Wyborcza | |
---|---|
Арыгінальная назва |
польск.: Gazeta Wyborcza[1] |
Тып | штодзённік |
Фармат | А3 |
Заснавальнік | Адам Міхнік |
Уладальнік | Agora SA[d] |
Выдавец | Agora SA |
Краіна | |
Рэдактар | Адам Міхнік |
Галоўны рэдактар | Адам Міхнік |
Заснавана | 1989 |
Палітычная прыналежнасць | грамадска-палітычная |
Мова | польская |
Перыядычнасць | 1 суткі |
Галоўны офіс | Варшава |
Тыраж | 458 832 (8/2009) |
ISSN | 0860-908X |
Вэб-сайт | Gazeta Wyborcza |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Gazeta Wyborcza («Выбарчая газета», афіцыйнае скарачэнне GW) — агульнапольскі грамадска-палітычны штодзённік, выдаецца ў Варшаве з 8 мая 1989 года. Выдавец медыя-канцэрн Agora SA, галоўны рэдактар Адам Міхнік.
Апісвае і каментуе беларускія падзеі. З 2006 па 2018 год мела свайго журналіста ў Беларусі[2].
Газета ўзнікла згодна з пастановай круглага стала, як выданне, якое будзе прадстаўляць «Салідарнасць» пад час перадвыбарчай кампаніі ў Сойм. Напачатку выданне хацелі назваць «Gazeta Codzienna», а слова «Wyborcza» мусіла заставацца толькі на час выбарчай кампаніі[3]. Першы 8-старонкавы нумар з’явіўся 8 мая 1989 года накладам 150 000 асобнікаў. Падрыхтавалі яго 20 журналістаў — большасць з іх раней былі звязаныя з падпольным «Tygodnikiem Mazowsze».
У 90-х гадах 20 стагоддзя сярэдні наклад дасягаў 500 000 асобнікаў, а святочныя выданні — да 1 мільёну[4]. Пад канец 2008 года сярэдні продаж газеты быў больш за 388 000 асобнікаў, ці другое месца пасля штодзённіка «Fakt»[5].
З часу заснавання газеты яе галоўным рэдактарам з’яўляецца Адам Міхнік.
Акрамя таго газета выдае таксама тэматычныя серыі, кнігі, плакаты і г. д. З газетай звязана Biblioteka Gazety Wyborczej.
З сакавіка 1995 года GW трымае ўласнае інфармацыйнае адлюстраванне ў Інтэрнэце. На яе аснове паўстаў у 2001 годзе партал Gazeta.pl. У 2006 годзе з парталу вылучаны сэрвіс Wyborcza.pl, які стаў афіцыйным інтэрнэт-адлюстраваннем газеты. З лютага 2009 года галоўным рэдактарам Wyborcza.pl з’яўлаецца Эдвард Кжэмень[6].