ifconfig (скар. interface configuration) — каманда UNIX і UNIX‐падобных аперацыйных сістэм.
ifconfig [interface] ifconfig interface [aftype] options | address ...
Каманда ifconfig выкарыстоўваецца для канфігуравання сеткавых інтэрфейсаў ядра. Яна ўжываецца на этапе загрузкі аперацыйнай сістэмы пры патрэбе настройкі інтэрфейсаў. Пасля гэтага яна звычайна ўжываецца толькі пры адладцы ці рэканфігураванні сістэмы.
Калі на ўваходзе няма аргументаў, ifconfig выдае звесткі аб стане актыўных інтэрфейсаў. Калі ўказавы адзін аргумент-інтэрфейс, выдаецца інфармацыя толькі аб стане гэтага інтэрфейса; калі ўказаны адзін аргумент -a, выдаецца інфармацыя аб стане ўсіх інтэрфейсаў, нават выключаных. Інакш каманда канфігуруе ўказаны інтэрфейс.
У сучасных дыстрыбутывах Linux утыліта ifconfig лічыцца састарэлай і заменена утылітай iproute2, асноўныя функцыі наладак сеткавага інтэрфейса атрымала утыліта ip з набору iproute2.
Калі першым пасля імя інтэрфейса ідзе імя патрыманага сямейства адрасоў, гэтае сямейства адрасоў выкарыстоўваецца для дэкадавання і выдачы ўсіх адрасоў пратакола. У цяперашні час падтрымліваецца сямейства адрасоў inet (TCP/IP, ужыванае па змоўчванню), inet6 (IPv6), ax25 (AMPR Packet Radio), ddp (Appletalk Phase 2), ipx (Novell IPX) і netrom (AMPR Packet Radio).
Опцыя | Апісанне |
---|---|
interface | Імя інтэрфейса. Звычайна гэта імя драйвера, за якім ідзе нумар прылады, напрыклад, eth0 для першага інтэрфейса Ethernet. |
up | Пазначыць інтэрфейс як уключаны. Гэта можна ўжываць для ўключэння інтэрфейса пасля ifconfig down. Гэта адбываецца аўтаматычна пры наладцы першага адрасу інтэрфейса. Калі інтэрфейс быў пераналаджаны перад гэтым у якасці выключанага, апаратная прылада будзе пераініцыялізавана. |
down | Пазначае інтэрфейс як выключаны. Калі інтэрфейс пазначаны выключаным, сістэма не спрабуе перасылаць звесткі праз гэты інтэрфейс. Пры магчымасці інтэрфейс будзе пераналаджаны, каб выключыць таксама прыём. Гэта дзея не выключае аўтаматычныя маршруты, якія выкарыстоўваюць дадзены інтэрфейс. |
arp | Уключае ўжыванне пратаколу вызначэння адраса (Address Resolution Protocol) пры параўнанні адрасоў на ўзроўні сеткі і адрасоў на ўзроўні сувязі (ужываецца па змоўчванню). У цяперашні час гэта рэалізуецца шляхам параўнання адрасоў DARPA Internet і адрасоў Ethernet 10 Мбіт/с. |
-arp | Выключае ўжыванне пратакола вызначэння адраса (Address Resolution Protocol). |
promisc | Пераключае інтэрфейс у стан promiscuous. У шырокавяшчальнай сетцы гэта прымушае інтэрфейс прымаць усе пакеты незалежна ад таго, ці былі яны прызначаны гэтай машыне ці не. Гэта дазваляе, выкарыстоўваючы фільтры пакетаў, аналізаваць сеткавы трафік. Звычайна гэта добрая тэхніка палявання на сеткавыя праблемы, якія цяжка адлавіць інакш. Дзеля гэтака вельмі карысная ўтыліта tcpdump. З другога боку, гэта дазваляе злаўмыснікам даследваць рух пароляў па сетцы і рабіць іншыя чорныя справы. Адзіная абарона супраць гэтага тыпу нападу: не дазваляць далучацца да сеткі чужым камп'ютарам. Іншы спосаб: выкарыстоўваць бяспечныя апазнавальныя пратаколы, тыпу Kerberos альбо SRA login. Гэтая опцыя адпавядае флагу PROMISC. |
-promisc | Забараняе рэжым promiscuous. |
allmulti | Уключае альбо выключае рэжым all-multicast. У гэтым рэжыме ўсе шматадрасныя (multicast) пакеты ў сетцы будуць прымацца гэтым інтэрфейсам. |
-allmulti | Выключае рэжым all-multicast. |
metric N | Усталёўвае кошт маршрутызацыі для інтэрфейса роўным n, замест стандартнага значэння 0. Кошт маршрутызацыі (routing metric) выкарыстоўваецца пратаколам маршрутызацыі (гл. routed). Вялікі кошт робіць маршрут менш пераважным; кошт улічваецца як дадатковыя перасылкі на шляху да мэтаў сеткі ці хоста. |
mtu N | Гэты параметр усталёўвае максімальны памер пакета (maximum transmission unit — MTU) для інтэрфейса. Звычайна няма патрэбы мяняць значэнне гэтага параметра, але ў некаторых выпадках памяншэнне значэння MTU дазваляе дамагчыся ўстойлівай работы абанентаў з вельмі малым узроўнем сігнала. Акрамя таго, ён можа ўжывацца для змянення параметраў тунэльных інтэрфейсаў. |
dstaddr addr | Усталёўвае аддалены IP-адрас для двухпунктавай сувязі (напрыклад праз пратакол PPP). Гэтае ключавое слова зараз лічацца састарэлым; ужывайце замест яго ключавое слова pointopoint. |
netmask addr | Усталёўвае маску сеткі IP для гэтага інтэрфейса. Па змоўчванню ўжываецца звычайная маска сеткі класу A, B ці C (што вызначаецца праз IP-адрас інтэрфейса), але можна ўсталяваць любое значэнне. |
add addr/prefixlen | Дадае адрас IPv6 да інтэрфейса. |
del addr/prefixlen | Выдаляе адрас IPv6 ад інтэрфейса. |
tunnel aa.bb.cc.dd | Стварае новую прыладу SIT (IPv6-у-IPv4) — тунэль да ўказанай мэты. |
irq | Усталёўвае апаратнае перапыненне, якое ўжываецца дадзенай прыладай. Не для ўсіх прылад можна дынамічна мяняць значэнне IRQ. |
io_addr addr | Усталёўвае адрас пачатку вобласці ўвода-вываду для дадзенай прылады. |
mem_start addr | Усталёўвае адрас пачатку вобласці раздзяляльнай памяці, ужыванай гэтай прыладай. Патрэбна толькі для некаторых прылад. |
media type | Усталёўвае фізічны порт ці тып носьбіта, ужываны прыладай. Не для ўсіх прылад можна змяняць гэты параметр, для розных прылад могуць падтрымлівацца разныя значэнні. Тыповыя значэнні тыпу — 10base2 (кааксіяльны кабель Ethernet), 10baseT (вітая пара Ethernet 10 Мбіт/сек), AUI (вонкавы перадатчык) і інш. Адмысловы тып носьбіта auto можна ўжываць, каб патрабаваць ад драйвера аўтамытычна вызначаць тып носьбіта. Не ўсе драйверы могуць гэта рабіць. |
bootproto [[static][dhcp]] | Усталёўвае спосаб атрымання IP адраса.
(статычны, які апісваецца вамі, альбо дынамічны - адтрымоўваць ад DHCP-сервера) |
broadcast [addr] | Усталёўвае шырокавяшчальны адрас. Шырокавяшчальны адрас звычайна ўтвараецца з сеткавага адраса зменай часткі бітаў адрасу машыны. Некаторыя рэалізацыі IP ужываюць іншую схему, гэта опцыя дапамаган прыстасавацца да гэтых дзіўных асяроддзяў. Калі шырокавяшчальны (broadcast) адрас быў усталяваны, ifconfig паказвае флаг BROADCAST . |
pointopoint [addr] | Гэта ключавое слова ўключае двухпунктавы (point-to-point) рэжым інтэрфейса, што значыць забеспячэнне непасрэднай сувязі паміж двума машынамі, якую ніхто не праслухоўвае. Калі ўказаны таксама аргумент-адрас, усталёўвае адпаведны пратаколу адрас іншага боку сувязі, які і састарэлае ключавое слова dstaddr. У супрацьлеглым выпадку ўсталёўвае альбо скідвае флаг IFF_POINTOPOINT для інтэрфейса. |
-pointopoint [addr] | Гэта ключавое слова выключае двухпунктавы (point-to-point) рэжым інтэрфейса |
hw class address | Усталёўвае апаратны адрас адпаведнага інтэрфейса, калі драйвер прылады падтрымлівае такую магчымасць. Пасле ключавогв слова hw патрэбна ўказаць імя класа абсталявання, а таксама апаратны адрас у тэкставым выглядзе. У цяперашні час падтрымліваецца абсталяванне класаў ether (Ethernet), ax25 (AMPR AX.25), ARCnet і netrom (AMPR NET/ROM). |
multicast | Усталёўвае ў інтэрфейса флаг падтрымкі групавой перадачы даных. Звычайна ў гэтым няма патрэбы, бо драйвер сам выстаўляе гэты флаг. |
address | IP-адрас, які надаецца інтэрфейсу. |
txqueuelen length | Усталёўвае даўжыню чаргі перадачы для прылады. Гэто дазваляе ўсталяваць меншыя значэнні для павольных прылад з працяглымі затрымкамі (мадэмныя лініі, ISDN), каь хуткая перадача вялікіх аб'ёмаў звестак не надта замінала перадачы звестак інтэрактыўных сеансаў, напрыклад telnet. |
# ifconfig eth0 inet 192.168.10.15 netmask 255.255.255.0 # ifconfig eth0 up # ifconfig eth0 Link encap:Ethernet HWaddr 00:18:F3:BE:18:1E inet addr:192.168.10.15 Bcast:192.168.10.255 Mask:255.255.255.0 inet6 addr: fe80::218:f3ff:febe:181e/64 Scope:Link UP BROADCAST RUNNING MULTICAST MTU:1500 Metric:1 RX packets:39456 errors:0 dropped:0 overruns:0 frame:0 TX packets:45730 errors:0 dropped:0 overruns:0 carrier:0 collisions:0 txqueuelen:1000 RX bytes:25457904 (24.2 Mb) TX bytes:6540945 (6.2 Mb) Interrupt:20 lo Link encap:Local Loopback inet addr:127.0.0.1 Mask:255.0.0.0 inet6 addr: ::1/128 Scope:Host UP LOOPBACK RUNNING MTU:16436 Metric:1 RX packets:182 errors:0 dropped:0 overruns:0 frame:0 TX packets:182 errors:0 dropped:0 overruns:0 carrier:0 collisions:0 txqueuelen:0 RX bytes:12812 (12.5 Kb) TX bytes:12812 (12.5 Kb) #
ifconfig(8)
— старонка даведкі man па адміністрацыі і прывілеяваным камандам FreeBSD (англ.) (англ.)ifconfig(8)
— старонка даведкі man па адміністрацыі і прывілеяваным камандам GNU/Linux (англ.) (англ.)